Па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзіміра Гаўрыловіча пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў Гомелі прайшоў абласны творчы семінар, прысвечаны Году якасці.

У форуме бралі ўдзел усе жадаючыя чытачы, а ў ролі экспертаў – прафесійныя мастакі слова, працаўнікі культуры і адукацыі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

На пачатку форуму з інфармацыйным паведамленнем «26 студзеня – дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі. Будучыня залежыць ад нас» на штомесячным форуме выступіў член каміссіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

Як адзначыў парламентарый і дзеяч культуры, прэзідэнцкія выбары, якія завяршаюць палітычную мадэрнізацыю краіны, фарміраванне ўсіх інстытутаў улады, даюць пачатак наступнай пяцігодкі. Менавіта зараз паўстае неабходнасць вызначыць далейшы стратэгічны курс развіцця Беларусі, вызначыць асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі. І роля нацыянальнага лідара, якога мы выберам, у гэтых працэсах адна з самых найгалоўнейшых, асабліва ў пытаннях захавання незалежнасці краіны, абароне нашых інтарэсаў і агульным дабрабыце беларускага народа.

У прыватнасці, народны абраннік і пісьменнік звярнуў увагу прысутных на важную акалічнасць: неабходнасць менавіта цяпер, калі адбываецца змена пакаленняў, а вакол нашай краіны неспакойна, не дапусціць, каб наша моладзь не стала «разменнай манетай»  у руках замежных «дабрадзеяў», якія хочуць нам дыктаваць свае ўмовы, паводзіны  і лад жыцця, які ніякім чынам не супадае з нашым і веравызнаннем, і менталітэтам, і традыцыямі : «Растлумачальная праца, гутаркі з моладдзю – адзін з асноўных накірункаў сёння і для тых, хто працуе са словам, хто стварае музыку і піша карціны, шэдэўры тэатральнага мастацтва. Лічыце гэта для нас своеасаблівым экзаменам у няпростым антыфэйкавым змаганні за душы і за думкі нашай будучыні», – падкрэсліў дэпутат.

Далей у цэнтры ўвагі семінара была дзейнасць аматарскага літаратурнага аб’яднання «Новая Беліца», асветніцкую працу якога на карысць культуры і жыхароў  Новабеліцкага раёна Гомеля за апошнія некалькі гадоў прадставіла кіраўнік, пісьменніца, перакладчыца Вольга Раўчанка. Гэтаксама на форуме выступілі удзельнікі гэтага цікавага фарміравання. А па выніках абмеркавання творчая праца «Новай Беліцы» прызнана станоўчай і калектыў, які наведвае больш 30 членаў, аднагалосна прыняты ў Абласное літаратурнае аб’яднанне «Слова» пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Для «Новай Беліцы» – гэта сур’езны этап на шляху да павышэння прафесіяналізму.

На семінары шырока разглядаліся паэтычныя набыткі пісьменнікаў-землякоў.

Гэтым разам у цэнтры ўвагі была творчасць выбітнога паэта і перакладчыка, яркага публіцыста Мікалая Ждановіча.

З глыбокай рэцэнзіяй-аналізам «У паэзіі – мудрасць, музыка і каханне…» на семінары выступіў ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун.

Міхаіл Міхайлавіч, высока ацаніў творчы ўзровень паэзіі Ждановіча. Адзначыў, што ў доўгачаканы паэтычны зборнік Міколы «Свечка» ўключаны лепшыя творы, напісаныя ім ў розны час.

Яны – пра гісторыю і сучаснасць роднага краю, закранаюць тэмы мінулай вайны, любові да радзімы – сінявокай Беларусі, бацькоў, куточка зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Значнае месца ў кнізе займаюць лірычныя вершы аб каханні, спробы паэтычнага асэнсавання розных перапетый чалавечых узаемаадносін. Тут таксама змешчаны адметныя аўтарскія пераклады творцаў з Расіі, Сербіі, Казахстана.

Кніга сёлета адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага і, безумоўна, ужо знайшла свайго чытача. А галоўная яе адметнаць – вучыць кожнага з нас дабрыні, адзначыў Міхась Болсун.

Узорам для пераймання ва ўсіх адносінах – як да працы над мастацкімі тэкстамі, так і афармлення – назваў Уладзімір Гаўрыловіч новую кнігу «Літаратурная правінцыя. Сучасная паэзія і проза Салаўінага краю» (Курск, ААТ «Курская кніга», 296 ст.), выдадзеная да 100-годдзя вядомага рускага пісьменніка Яўгена Іванавіча Носава, яна днямі была даслана курскімі творцамі ў Гомель: «Змяшчэнне ў гэтым юбілейным зборніку побач з творамі вядомымі творцам Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза курскіх літаратараў маіх і ды твораў паэтаў Тамары Кручэнкі і Алены Мацвіенкі – вялікі гонар. Гэта сведчанне прызнання нашай не толькі літаратурнай еднасці, але і народнай еднасці, бо мы, беларусы, нягледзячы ні на што заўсёды будзем з рускім народам разам».

У межах форума адбылася прэзентацыя гэтай шырокафарматнай і надзвычай цікавай кнігі, а таксама адначаны гомельскія творцы, якія вынікова сёлета прымалі ўдзел у розных конкурсах, фестывалях, творчых акцыях і тэлевізійных перадачах.

Наступны абласны семінар, на якім у цэнтры ўвагі будуць паэтычныя спробы аматарскага літаб’яднання «Пегас» з Мазыра, а таксама новыя кнігі прозы і краязнаўства пісьменнікаў-землякоў і аўтараў-аматараў Гомельшчыны, адбудзецца ў чытальнай зале абласной бібліятэкі 27 снежня. Не прапусціце![Показать слайдшоу]

00111
00211
00311
00411
00511
00611
00711
00811
00911
01011
01111
01211

Поделиться:

Па матэрыялах абласной універсальнай бібліятэкі. Тэкст — Д.Жыроўская.

Яндекс.Метрика