Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” зацвердзіў прадстаўленыя аргкамітэтам і журы вынікі Рэгіянальнага літаратурнага конкурсу казкі “Чарадзейная вясёлка” імя Анатоля Караленкі.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка.

Конкурс праводзіўся з мэтай ушанавання памяці пісьменніка-казачніка Анатоля Караленкі, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў жыў і працаваў ў г. Рэчыца, пісаў цікавыя казкі пра нафту, апавяданні пра родны край. 

Удзел у конкурсе прымалі школьнікі малодшых класаў, якім было прапанавана напісаць казку на беларускай мове на любую (вольную) тэму.

Называем пераможцаў.

Першае месца:

Кушнір Дар’я, ДУА “Сярэдняя школа №14 г. Мазыра”

Другое месца:

Турык Кiрыл, ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Рэчыцы”

Ёжыкаў Дзмітрый, ДУА “Прыбарская сярэдняя школа”, Гомельскі раён

Цімашэнка Ульяна, ДУА “СШ №13 г. Мазыра”

Трэцяе месца:

Ігнаценка Багдан, ДУА “Брагінская сярэдняя школа”

Вяргун Ксенія, ДУА “Ліпнянская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна”

Спецыяльныя ўзнагароды аргкамітэту і журы:

Спецыяльны  дыплом “За любоў да малой Радзімы” (у электронным фармаце дасылаюцца фіналістам конкурсу):

Гардзіенка Аляксандра, ДУА “Глінішчанская СШ”, Хойніцкі раён

Стахоўская Анастасія, ДУА “СШ №2 г.п. Лельчыцы”

Дзямчук Марына, ДУА “Прыбарская сярэдняя школа”,  Гомельскі раён

Кацэвіч Маргарыта, ДУА “Сярэдняя школа №67 г. Гомеля”

Урачыстае ўшанаванне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў рамках закрыцця ХVIII Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя Дажынкі” і V Абласнога літаратурнага фестывалю “На зямлі Кірылы Тураўскага” (9 верасня 2023 года у 17.30 у Рэчыцкім гарадскім цэнтры культуры).

САВЕТ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ
ГА “САЮЗ ПЬСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ”

Яндекс.Метрика