Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Свой талент адчуваць паэтычнае слова праявіў яшчэ ў школе, а потым і будучы навучэнцам Смілавіцкага зааветэрынарнага тэхнікума, студэнтам заатэхнічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З юнацкіх гадоў выступаў з вершамі ў перыядычным друку. Працуе ў сельскай гаспадарцы Гомельшчыны. Больш 20 гадоў кіруе сельгаспрадпрыемствам “Камуніст” Ельскага раёна, дзе яго палымяныя творы ўпрыгожылі пасёлак Зашыр’е. Першы зборнік “Асалода” выйшаў з друку ў 2012 годзе. У 2014 годзе выдаў новы зборнік вершаў “Вяртанне”. Піша на беларускай мове, прапагандуе беларускую мову і народную культуру.
Яго вершы пра зямлю і тых, хто на ёй працуе, пра родную хату і матулю, перад якой ён лічыць сябе ў вялікім даўгу. Жыве ў пасёлку Зашыр’е Ельскага раёна.