Творчыя памкненні беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў быць разам набываюць усё большую жыццёвасць у сумесных мерапрыемствах, творчых справаздачах, літаратурных абменах. Што гэта сапраўды так, творцы Гомеля пераконвацца, штогод наведваючы старажытны Трубчэўск, дзе амаль тры дзесяткі год праводзіцца міжнароднае свята славянскага пісьменства і культуры, дзе гамяльчане разам з калегамі ладзяць паэтычныя перазовы. Ці міжнародны фестываль “Берагі дружбы” ў Растоўскай вобласці — там таксама адбываецца ўзаемаабмен набыткамі, вопытам.

Але бадай што вядучай пляцоўкай вось ужо на працягу 13 гадоў з’яўляецца старажытны Гомель, дзе праводзіцца Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2018”.

… А 16-й гадзіне 7 верасня ля помніка апошняй гомельскай княгіні Ірыны Паскевіч, вядомай як мецэната літаратараў, мастакоў і музыкантаў, упершыню прайшла асноўная – прэзентацыйная — частка міжнароднага фестывалю (аднаўляецца).

Прэс-служба Гомельскага аддзялення СПБ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика