Творцы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі

Цікавая, змястоўная, душэўная творчая сустрэча  старшыні абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Гаўрыловіча адбылася ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры. Яна была наладжана ў межах сезоннага творчага праекта (гэта і сустрэчы з цікавымі людзьмі, выставы калекцыянераў і рамеснікаў, выступленні удзельнікаў мастацкіх калектываў і майстар-класы для дзяцей…удакл. аўт.), прымеркаванага ўстановай культуры менавіта да Дня Незаоежнасці, а партнёрам творчай акцыі якраз і выступіла абласная пісьменніцкая арганізацыя.

Напачатку сустрэчы вядомы беларускі празаік і публіцыст вершаванымі радкамі сваіх калег – гомельскіх паэтаў павіншаваў гамяльчан і гасцей горада над Сожам з галоўным святам краіны. Гэта свята, як і 9 Мая, на думку літаратара, – “…галоўнае для кожнай беларускай сям’і, усяго народа, які не страціў ў сваім радаводзе генетычную памяць пра перажытае, страчанае ў горасны і балючы перыяд Вялікай Айчыннай вайны, і які ніколі не дапусціць гэтай страты, не дазволіць прыніжэння подзвігу савецкага народа ў гады вайны і фальсіфікацыі гістарычнай праўды, будзе вясці барацьбу супраць “сяўбы” праяў фашызму ў душах маладых пакаленняў беларусаў..”.  У.Гаўрыловіч перакананы: “Вось чаму сучасныя пісьменнікі павінны быць сёння разам са сваім народам, а не назіраць збоку, калі назіраюцца спробы разбурэння нацыі і краіны”.

All-focus

Пісьменнік расказаў чытачам пра творчую працу Саюза пісьменнікаў Беларусі і абласнога аддзялення СПБ, накіраваную на развіццё патрыятызму сярод моладзі, па папулярызацыі кнігі і чытання ў межах Года народнага адзінства і Года класічнай літаратуры і чытання на Гомельшчыне. Ён таксама  прэзентаваў значныя творы антываеннай накіраванасці, створаныя пісьменнікамі рэгіёна цягам апошніх гадоў.

All-focus

Так, кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі рэкамендаваў чытачам пазнаёміцца, найперш, з новымі кнігамі: Ізяслава Катлярова “Побег из детства”, Валерыя Ветошкина “Отечество души”,  аповесцю Васіля Ткачова “Скачы ад печы, жэўжык!” і інш., а таксама адкрыць для сябе патрыятычную паэзію Міхася Болсуна і Соф’і Шах, Тамары Кручэнкі  і  Ганны Атрошчанкі, многіх іншых таленавітых палешукоў, чые творы напоўнены гераізмам нашага народа ў гады вайны.

Разам з тым, вайна і подзвіг народа – магістральныя тэмы і ў творчасці празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча.  Літаратар прэзентаваў чытачам свае новыя кнігі “Святая Параскева” і “Сэрца сваё не падманеш…”, дзе праўдзіва распавядае  пра тое, пра што яму вядома непасрэдна ад удзельнікаў страшных падзей вайны – родных і знаёмых яму людзей. Гэтаксама ён прэзентаваў чытачам новыя нумары альманахаў “Літаратурная Гомельшчына” і “Літара”, у якіх змешчаны творы як беларускіх, так і славянскіх літаратараў, у тым ліку антываеннай накіраванасці, якія заклікаюць да дружбы між народамі, славянскага адзінства.

У гэты ж дзень старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў анлайн-фармаце браў удзел у перадачы “Добры вечар, Гомель!” і павіншаваў ад імя літаратараў рэгіёна ўсіх жыхароў Гомельшчыны з вялікім нацыянальным святам.

А 3 ліпеня ад імя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі былі ўскладзены кветкі да Вечнага агню на плошчы Працы.

Прадстаўнікі абласнога аддзялення СПБ разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў прынялі ўдзел у многіх творчых акцыях пад час святкавання Дня Незалежнасці, іх пісьменніцкае слова гучала на розных творчых пляцоўках святочнага Гомеля і знаходзіла водгук у сэрцах удзячных гамяльчан.

Мікалай ІГНАТОВІЧ

На здымках: у час творчай сустрэчы ў Гарадскім цэнтры культуры; цікавыя акцыі для дзетак; святкуе Гомель!; у час выступленняў М.Болсуна і У.Гаўрыловіча ў гарадскім скверы імя А.Грамыка.

Фотаздымкі з адкрытых крыніц і прэс-службы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика