Пісьменнікі Гомельшчыны ў межах Года малой радзімы прымаюць актыўны ўдзел у літаратурна-мастацкіх,  экалагічных, патрыятычных акцыях,   адначасова робячы  свой ўнёсак  як у добраўпарадкаванне населеных пунктаў па месцы жыхарства і на сваёй малой радзіме,  так і ў вырашэнне праблем сваіх землякоў.

 

Зразумела, асноўная задача літаратараў –  мастацкім словам услаўляць родны край, яго ўнікальнасць і прыгажосць. І гэтую задачу паэты, празаікі, драматургі паспяхова выконваюць. Толькі за студзень-красавік  бягучага года яны наладзілі 87 творчых сустрэч з чытачамі, якія прысвечаны Году малой радзімы. Літаратары распавядаюць чытачам як у студэнцкіх, так і вучнёўскіх аўдыторыях, так і на старонках СМІ, аб сваёй малой Радзіме: якая яна была раней і якая сёння, чытаюць свае творы-прысвячэнні таму кутку беларускай зямлі, дзе нарадзіліся,  узгадаваліся і будуць удзячны ўсё сваё жыццё.

Цікавымі, напрыклад, былі выступленні Яўгена Калашнікава, Ганны Атрошчанкі, Надзеі Дзмітрыевай і іншых у межах Тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэках горада над Сожам і вобласці.

Да Году малой Радзімы   ў абласной бібліятэцы адбыўся незвычайны монаспектакль “Клямка”, які ажыццявіў аўтар і выканаўца Васіль Ткачоў.

 

Яркія прэзентацыі твораў, прысвечаныя роднаму краю,  зрабілі і Ніна Нікіціна, Аляксандр Атрушкевіч, Ева Дударга, Вера Квяткоўская ды іншыя.

Надзвычай патрыятычнай  і ў пэўнай ступені сімвалічнай была і прэзентацыя кнігі  «Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі – у Санцьяга-дэ-Чылі (1802 – 1889)», якая выйшла ў 2017 годзе, дзякуючы па-сутнасці тытанічнай працы гомельскага перакладчыка Вольгі Раўчанкі.

 

Актыўна прымаюць удзел літаратары вобласці і ў экалагічнай кампаніі “Вялікая ўборка малой радзімы”. Актыўна папрацавалі на добраўпарадкаванні дамоў па месцы жыхарства, летнікаў пісьменнікі Міхась Кавалёў, Аляксандр Каляда, Наталля Канопліч, Міхась Болсун,  Аляксандр Атрушкевіч, Ева Дударга, Валерый Ветошкін, Лідзія Долбікава і іншыя літаратары.  Старшыня  абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч разам з членамі сваёй сям’і выязджаў на малую радзіму, каб навесці парадак на родным паселішчы. Дарэчы, 12 мая ў раённым цэнтры Жыткавічы адбудзецца вялікая творчая сустрэча пісьменніка-земляка з вучнямі старэйшых класаў Жыткавіцкага раёна, дзе літаратар распавядзе пра сваё дзяцінства, будзе прэзентаваць новы раман “Палешукі” з аднайменнай трылогіі і новую  аповесць “Краіна Валодзькава”.

Актыўны ўдзел гомельскія пісьменнікі прынялі ўдзел і ў рэспубліканскім суботніку, як на рабочых месцах, так і на добраўпарадкаванні аб’ектаў.  Яны таксама саджалі ў гэты дзень дрэвы.

Так,   група літаратараў-актывістаў  Гомельскага аддзялення СПБ выязджала ў Даўгалесскае лясніцтва Гомельскага раёна. Дзякуючы іх працы з’явілася некалькі  гектараў новых пасадак лесу. Напрыклад, вызначыліся на пасадцы лесу паэтэса, перакладчык Вольга Раўчанка і паэтэса, член савета Гомельскага аддзялення СПБ Лілія Вялічка.

Гэтаксама работнікі апарата аддзялення  СПБ займаліся касметычным рамонтам офіса аддзялення і ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні  тэрыторыі ўласніка арэндуемага памяшкання.

Актыўна працаваў на суботніку на добраўпарадкаванні тэрыторыі ў  КСУП “Камуніст” дырэктар гэтай гаспадаркі, паэт, член СПБ Рыгор Бабчанок.

На старонках СМІ рэгіёна і рэспублікі пісьменнікі Гомельшчыны дзеляцца не толькі творамі, але і ўспамінамі пра родны край, гэтаксама падымаюць праблемы сённяшняга жыцця рэгіёнаў, гарадоў і вёсачак, дзе яны нарадзіліся.

Так, на працягу апошніх месяцаў толькі ў рэспубліканскім друку старшыня аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч надрукаваў  матэрыялы пра родную вёску: “Вятчын: зямля трывогі нашай” (пра праблемы невыкарыстання на працягу апошніх гадоў амаль 300 га пладароднай зямлі і будучыні вёскі Вятчын Жыткавіцкага раёна), “Паліна Васіленка: “Мне і сёння баліць” (пра знішчэнне карнікамі вёсак Вятчын, Дзякавічы, Буда Жыткавіцкага раёна ў 1943 годзе) і  “Чорнае лета 1942-га”   — №5,9, 11 штотыднёвіка “Беларускі Час”). Вынікам выступленняў пісьменніка ў друку стала ўвядзенне ў сельгасабарот 229 га зямлі і прывядзенне яе ў парадак і выкарыстанне, а таксама рамонт і падсыпка дарог у роднай вёсцы абслугоўваючай дарожнай службай. Гэтыя праблемы пісьменнікам былі ўзняты па выніках зваротаў землякоў пад час яго працы як кіраўніка інфармацыйна-прапагандысцкай групы абласнога аддзялення СПБ.

Дарэчы, Году малой радзімы прысвечаны і абласны літаратурны конкурс  “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”, які арганізаваны Гомельскім аддзяленнем СПБ.   Конкурс  праводзіцца з 15 лютага па 30 ліпеня 2018 года, на разгляд прафесійнага журы паступіла ўжо 42 конкурсныя работы як з Гомеля, так і ў рэгіёнаў Гомельшчыны. Пераможцы конкурсу будуць запрошаны на Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2018”.

Варта згадаць, што Савет аддзялення СПБ зацвердзіў план працы абласной пісьменніцкай арганізацыі, звязаны з правядзеннем Году малой радзімы. Адбылося гэта ў межах творчага семінара-сустрэчы, які адбыўся ў абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна: літаратары Гомельшчыны наведалі Музей літаратуры Гомельшчыны, дзе да Году малой радзімы адкрыта новая экспазіцыя — мемарыяльны пакой народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка (так, пісьменніцкая арганізацыя мае непасрэдныя адносіны да гэтай экспазіцыі; актывісты аддзялення сумесна з работнікамі бібліятэкі  сустракаліся і працавалі з роднымі пісьменнікаў-землякоў, ажыццяўлялі збор інфармацыі і г.д.;  урэшце, і сама  ідэя стварэння музея агучана ўпершыню ў 2013 годзе на сустрэчы актыву пісьменніцкай арганізацыі з кіраўніцтвам вобласці). Разам з тым, праца ў гэтым накірунку працягваецца, і ад імя абласнога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі ў музейныя фонды перададзены асабістыя рэчы і фотаздымкі А.Я. Макаёнка, якія беражліва захоўваліся ў офісе аддзялення.

Прэс-служба Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика