20 лютага, акурат напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы, у сярэдняй школе № 40 г. Гомеля выступіла пісьменніца  Ганна Атрошчанка. Яна прачытала свае вершы, расказала пра дзейнасць абласной пісьменніцкай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, адказала на пытанні.

 Сярэдняя школа № 40 лічыцца адной з лепшых у Савецкім раёне г. Гомеля. Школьная ўстанова пачала дзейнічаць з верасня 1969 г. У наступным годзе працалюбівы педагагічны калектыў мяркуе адсвяткаваць свой залаты юбілей. Як паведаміла дырэктар школы, Алена Аляксандраўна Коласава, сёння СШ № 40 наведваюць 480 вучняў. У школе працуюць шматлікія гурткі і аб’яднанні. Да прыкладу, школьны фальклорны гурт “Лялькі,” якім кіруе Марына Валер’еўна Мытнікава, ужо вядомы ў абласным цэнтры.  Дзіцячы калектыў неаднароза займаў прызавыя месцы ў розных фестывалях і гарадскіх конкурсах.

Вопытныя педагогі заўсёды імкнуцца перадаць сваім выхаванцам не толькі добрыя веды, але і нейкі жыццёвы вопыт. Як вядома, такі каштоўны набытак заўсёды спатрэбіцца на дарозе жыцця.

Рэгулярна перад школьнікамі выступаюць мясцовыя пісьменнікі, журналісты, святары і прадстаўнікі іншых гарадскіх арганізацый.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика