“Роднымі сцежкамі” – так называецца новая кніга Міхася Слівы. Выйшла яна ў выдавецтве “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда” (Гомель, 2021).

Аўтар – лаўрэат прэміі імя Кірылы Тураўскага, а таксама многіх іншых прэстыжных літаратурных прэмій – прысвяціў выданне сваёй малой радзіме – Рагачоўшчыне. У кнізе змешчаны цікавыя творы, якія расказваюць пра гэтую цудоўную старонку і ўвесь наш Палескі край, пра яго выдатных людзей.

Асаблівую цікавасць уяўляюць змешчаныя ў зборніку крылатыя выслоўі, прыказкі і прымаўкі, запісаныя пісьменнікам у розныя гады ў населеных пунктах Рагачоўскага раёна.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” па матэрыялах газеты “Свабоднае слова”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика