Пад час сустрэчы  са студэнтамі ўніверсітэта транспарту пісьменніца расказала пра сябе, пра тое, што натхняе яе на стварэнне літаратурных твораў, чытала вершы, распавядала пра іх узнікненне, прызналася, што вершы пішуцца па-рознаму: бывае, ляжаць гадамі на паліцы, бывае, нараджаюцца імгненна. Філасофская канцэпцыя яе вершаў адлюстроўвае асноўныя прынцыпы жыцця: каханне, сяброўства, вернасць, дабрыня.

Галоўнае, на думку паэтэсы, ісці па жыцці з усмешкай і радаваць свет. Вынікам творчай дзейнасці літаратара з’яўляецца кніга. Ала Бялькова з радасцю прадставіла студэнтам свае зборнікі вершаў «Мелодия солнечного света», «Трепетный рассвет», «Палитра звука», «Сказки и были Белой Феи».

Источник: https://www.bsut.by/news/15924-pad-krylami-paeziihttps://www.bsut.by/news/15924-pad-krylami-paezii

Яндекс.Метрика