Абласны літаратурны конкурс  “МАЯ ПЕРАМОГА. МОЯ ПОБЕДА!”

на лепшы паэтычны твор праводзіўся на тэрыторыі Гомельскай вобласці  з 15 лютага па 15 красавіка 2018 года. Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення  і падтрымкі найболей таленавітых  аўтараў Гомельшчыны. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць.

Як вызначана Палажэннем аб абласным літаратурным конкурсе  “МАЯ ПЕРАМОГА. МОЯ ПОБЕДА!”,  вынікі конкурсу падводзяцца журы,  у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў.

Журы калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу, крытэрыі ацэнак: валоданне літаратурнай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.

Улічваючы масавасць конкурсу (даслана звыш 100 паэтычных спроб з усіх без выключэння раёнаў Гомельшчыны) заснавальнікам і арганізатарам было прынята рашэнне не вызначаць прызавыя месцы, а вызначыць фіналістаў  конкурсу.  Гэта аўтары розных узроставых катэгорый, якія, на думку журы, прадставілі лепшыя паэтычныя спробы, адпавядаючыя ці часткова адпавядаючыя вызначаным крытэрыям ацэнак.

Такім чынам, журы вызначыла 12 фіналістаў конкурсу:

 

  1. Коваль Ганна Уладзіміраўна, юрысконсульт ААТ “Рэчыцкі КХП”;
  2. Чадовіч Марына Аляксандраўна, настаўніца рускай мовы і літатаруры СШ №7 г. Рэчыца;
  3. Крупіна Святлана Уладзіміраўна, настаўніца-пенсіянерка, старшыня паэтычнага клуба “Бумеранг” пры Калінкавіцкай раённай бібліятэцы;
  4. Сахарава Юлія Сяргееўна, настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Жыткавічы імя Р.М. Тураўца”;
  5. Неўмяржыцкая Дзіяна Сцяпанаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дабрынскай СШ Ельскага раёна;
  6. Рыбалка Антаніна Адамаўна, пенсіянерка, п. Муляраўка Петрыкаўскага раёна;
  7. Кувік Андрэй Анатольевіч, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг ДУА “Кольненскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Жыткавіцкага раёна”;
  8. Струк Марыя Валер’еўна, ДУА “ Краснаслабодскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Акцябрскага раёна, 5 клас;
  9. Цыганок Ангеліна Міхайлаўна, ДУА “Красноўскі яслі-сад – сярэдняя школа” Светлагорскага раёна, 6 клас;
  10. Лаўрыненка Вольга Андрэеўна, ДУА “Кармянская сяэдняя школа” Добрушскага раёна, 8 клас.
  11. Хмялеўскі Антон Юр’евіч, ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Мазыра”, 5 клас;
  12. Іваненка Аліса Аляксандраўна, ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Мазыра”, 10  клас.

 

Узнагароджанне фіналістаў абласнога літаратурнага конкурсу “МАЯ ПЕРАМОГА. МОЯ ПОБЕДА!”  будзе праведзена на ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам  прадстаўнікоў  пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры Беларусі і славянскіх краін у верасні 2018 года (прыкладная дата 7 верасня).

Фіналісты  конкурсу (непаўналетнія разам з настаўнікамі ці бацькамі) запрашаюцца для ўдзелу ў ІІ Міжнародным літаратаруным Форуме і XIII Міжнародным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі – 2018”.

Фіналісты конкурса прачытаюць свае лепшыя творы на свяце (адначасова прадэманструюць  і чытальніцкія здольнасці), наведаюць мемарыяльны пакой народнага пісьменніка Беларусі А.Макаёнка ў Музеі літаратуры Гомельшчыны,  а затым стануць удзельнікамі майстар-класа гомельскай паэтэсы, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі Баяна, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі К.Тураўскага Тамары Кручэнка.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення СПБ.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика