Ці ведаеце вы, што такое вянок санетаў?

Гэты незвычайны вянок «сплятаецца» з 15 санетаў, якія ўсе звязаны паміж сабой. Кожны наступны пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатырнаццаты санет завяршаецца радком, якім пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае і магістрал, пятнаццаты санет. Як бачыце, форма даволі складаная, таму яна вымагае ад аўтара глыбокай і нестандартнай думкі, асаблівага паэтычнага таленту.

Новая кніга Соф’і Шах «Дзівосы казачных краін» («Адукацыя і выхаванне», Мінск, 2022) складаецца з некалькіх вянкоў санетаў, напісаных для дзяцей. У кнізе вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкі, з’явы прыроды. У ёй багата прыкладаў для папаўнення слоўнікавага запасу і развіцця мыслення дзяцей.

Адрасавана вучням малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькам і настаўнікам.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика