Пайшоў з жыцця Аляксандр Сцяпанавіч Дуброўскі. Паэт. Журналіст. Выдатны чалавек. Яго сэрца перастала біцца ў аўторак, 8 красавіка.
Аляксандр Сцяпанавіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1948 года ў в. Целяшы Гомельскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы працаваў будаўніком, служыў у арміі. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам гомельскай раённай газеты «Маяк», намеснікам загадчыка аддзела інфармацыі гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Даволі шмат вандраваў па свеце.
Першы верш («Вяселле») быў надрукаваны ў раённай газеце «Маяк» у 1967 годзе. Друкаваўся ў газетах «Гомельская праўда», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Сельская газета», у часопісе «Маладосць», калектыўных зборніках «Магістраль», «Святло шчымлівай памяці» і інш.. Выйшлі ў свет кніга лірыкі «І будзе лета апасля» (2005), зборнік «Непрадказальнасць дня» (2008) – вершы і паэма-рэквіем «Трагедыя Пабужжа», кніга «Дня наступнага святло» (2010).
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім паэта. Развітанне з ім адбудзецца ў пятніцу, 11 красавіка. Паэт будзе пахаваны ў в. Целяшы Гомельскага раёна.
- Нечаева Галина Григорьевна
- НА СОИСКАНИЕ ПРЕМИИ Гомельского облисполкома «Литературная премия имени Кирилла Туровского»