Падведзены вынікі адкрытага літаратурнага конкурсу “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”

20 красавіка ў фармаце анлайн-трансляцыі адбылося паседжанне арганізацыйнага  камітэта Першага адкрытага літаратурнага конкурсу “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”, на якім разгледжаны вынікі конкурсу.

Як адзначыў старшыня аргкамітэта, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, усяго на конкурс было даслана 63 творчыя працы ў розных намінацыях.

Так, у намінацыі “Паэзія” (дарослыя) прынялі ўдзел 18 фіналістаў конкурсу; у намінацыі “Паэзія” (дзеці) прынялі ўдзел 19 фіналістаў конкурсу; у намінацыі “Проза” (дарослыя) прынялі ўдзел 4 фіналісты конкурсу; у намінацыі “Проза” (дзеці) прынялі ўдзел 22 фіналісты конкурсу.

  Аргкамітэт, у склад якога ўвайшлі члены Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, вядомыя творцы аддзялення, дзеячы культуры Беларусі, Расіі і Украіны, вырашыў прызнаць пераможцамі Першага адкрытага літаратурнага конкурсу “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”:

І. намінацыя  “Паэзія” (дарослыя):

Спецыяльны прыз аргкамітэта конкурсу – Мікола Мятліцкі, пенсіянер, г. Мінск;

1 месца – Валянціна Пранкевіч, рэдактар аддзела ўстановы “Рэдакцыя газеты “Чачэрскі веснік”, г. Чачэрск;

2 месца – Вікторыя Чэркасава, супрацоўнік навуковай установы, Расійская Федэрацыя, Кумертау;

2 месца –   Антаніна Рыбалка, пенсіянер, п.Муляраўка Петрыкаўскі раён;

3 месца – Валянціна Марчанка, супрацоўнік  Краснапольскага раённага цэнтра культуры ГУК “ЦКС Краснапольскага раёна”; 

3 месца – Валянціна Бондарава, загадчыца Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі ДУК “Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк”.

Аб’явіць Падзяку арганізацыйнага камітэта:

  • Марыі Мучынскай, пенсіянерцы, г. Мінск;
  • Галіне Клаўшынай, настаўніку беларускай мовы і літаратуры  ДУА “Запясоцкі дзіцячы сад-базавая школа” Жыткавіцкага раёна.

ІІ. Аргкамітэт прызнаў пераможцамі конкурсу ў намінацыі  “Паэзія” (да 18 гадоў):

 1 месца – Дзмітрый Прышчэпенка, вучань ДУА “Кароткавіцкая сярэдняя школа Жлобінскага раёна”;

  2 месца – Паліна Буцько, вучаніца  ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”;

3 месца  – Валерыя Паповіч, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №13 г. Жлобіна імя В.В. Гузава”;

3 месца – Іван Герасіменка, вучань  ДУА «Пціцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа».           

Аб’явіць Падзяку арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

  • Хрысціне Лагута, вучаніцы ДУА “СШ №13 г. Жлобіна імя В.В. Гузава;
  • Паўлу Прышчэпу, вучню  ДУА “Мілашэвіцкая сярэдняя школа” Лельчыцкага раёна;

IІІ. Аргкамітэт прызнаў пераможцамі конкурсу ў намінацыі  “Проза” (дарослыя):

1 месца – Майя Галіцкая, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Недайская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна”;

2 месца – Святлана Зуевіч, ДУА “ Сіманіцкая сярэдняя школа” Лельчыцкага  раёна;

3 месца – Сіўцоў Уладзімір, педагог-арганізатар  ДУА “СШ №66 г. Гомеля”.

Аб’явіць Падзяку арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

  • Мікалаю Малочка, настаўніку ДУА “Буркоўская СШ” Брагінскага раёна.

ІV. Аргкамітэт прызнаў пераможцамі конкурсу ў намінацыі  “Проза” (да 18 гадоў):

  1 месца  – Дар’я Собалева,  вучаніца ДУА “СШ №2 г. Ельска”;

  1 месца – Анастасія Ходзька, вучаніца ДУА “Камаровіцкая СШ” Петрыкаўскага раёна;

2 месца – Юлія Кудзелька, навучэнка каледжа, г. Светлагорск;

2  месца – Юлія Грышкавец, ДУА “Чалюшчавіцкая сярэдняя школа” Петрыкаўскі р-н.

 3 месца – Дзіяна Краўчэня, вучаніца  ДУА “Лельчыцкая СШ №2”;

3 месца – Вікторыя Кавалевіч, ДУА “Глушкавіцкая СШ” Лельчыцкага раёна;

3 месца – Ангеліна Верас, ДУА “Конкавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна.

Аб’явіць Падзяку арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

  • Дар’і Свежанец, вучаніцы гімназіі г. Жыткавічы;
  • Валянціне Любін, вучаніцы ДУА “Буйнавіцкая СШ”, Лельчыцкі раён;
  • Кацярыне Зайцавай,  вучаніцы ДУА “СШ №11 г. Жлобіна”;
  • Жане Лось, вучаніцы ДУА “Ліпнянская СШ”, Лельчыцкі раён.

Як адзначыў старшыня аргкамітэта, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч,  узнагароджанне пераможцаў конкурсу і адзначаных Падзякамі аргкамітэта адбудзецца пры правядзенні ІІ адкрытага фестываля-свята літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На Зямлі Кірылы Тураўскага” (дата правядзення будзе паведамлена дадаткова).

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика