Шамякінскія чытанні прайшлі ў горадзе над Сожам пры падтрымцы абласной пісьменніцкай арганізацыі на базе Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна і яе філіяла – Славянскай спецыялізаванай бібліятэкі.

На працягу двух дзён перад студэнтамі ВНУ Гомеля выступілі выхаванцы гуртка “Школа маладога літаратара” як з творамі майстра слова, так і са сваімі творчымі здабыткамі, прысвечанымі свайму земляку, народнаму пісьменніку Івану Шамякіну. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, педагог і паэтэса Нікіціна Ніна Нічыпараўна (Шклярава), якая кіруе Школай маладога літаратара ўжо болей дзесяці гадоў, падзялілася з моладдзю сваімі ўспамінамі пра знакамітага пісьменніка, які працаваў пасля вайны ў яе роднай вёсцы Пракопаўка.

Усцешна, што аўтары-пачаткоўцы, якія наведваюць гурток, працягваюць традыцыі сваіх таленавітых землякоў, пішуць пра тое, што хвалюе людзей спакон вякоў: пра родны кут, каханне, пра сваіх знакамітых продкаў. Цёпла, напрыклад, юныя слухачы ўспрынялі  верш   Аліны Рыцік «Каханне», займальны аповед Кацярыны Мяньковай пра школьных следапытаў, паслухалі Вікторыю Лебедзеву, якая прачытала верш у прозе «Дзіва», у якім апісвае прыроду лясной паляны, дзе стаяла леснічоўка Пятра Шамякіна, а таксама самай юнай удзельніцы гуртка Варвары Гарнак, якая прачытала верш, прысвечаны пісьменніку…

А ў філіяле – Славянскай бібліятэцы – пачаткоўцы-аматары назаўтра прадоўжылі творчы роспавед пад рубрыкай «Літаратурнымі сцежкамі Гомельшчыны. Іван Шамякін.”

Улад ПРЫАЗЁРНЫ

На фота: у час Шамякінскіх чытанняў у горадзе над Сожам

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика