ПАЛАЖЭННЕ*

аб ІІІ абласным фестывалі літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” (будзе дапоўнена)

1. Агульныя палажэнні

1.1. Палажэнне ўстанаўлівае парадак арганізацыі і правядзення  ІІІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

1.2. Абласны фестываль літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” (далей — фестываль) — штогадовае літаратурнае, культурнае і асветніцкае мерапрыемства, якое мае сацыяльна-асветніцкае гучанне і праводзіцца ў гарадах Гомель, Жыткавічы і Тураў Жыткавіцкага раёна, асобныя падзеі – у іншых населеных пунктах Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь з 2019 года.

1.3. Ініцыятар фестывалю — грамадскі і культурны дзеяч Беларусі, празаік і публіцыст Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч;

1.3.1. Заснавальнікі фестывалю:

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт, Гомельскае абласное аддзяленне Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

1.4. Партнёры фестывалю: дзяржаўныя ўстановы культуры і адукацыі Гомельскай вобласці і Жыткавіцкага раёна, СМІ Гомельскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, Тураўская і Мазырская, Гомельская і Жлобінская епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гомельскае абласное аддзяленне Беларускага Фонда Міру, Бранскае, Курскае, Краснадарскае, Смаленскае, Калужскае рэгіянальныя аддзяленні ГА «Саюз пісьменнікаў Расіі», Міжнародны Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтваў (Украіна), Саюз пісьменнікаў Украіны, мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі «Беларусы Няклінаўскага раёна» (Растоўская вобласць), “Беларусы Масквы” (Расійская Федэрацыя).

 Фундатарамі фестывалю могуць выступіць дабрачынныя фонды, дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі, прыватныя асобы Беларусі,  Расійскай Федэрацыі, Украіны, краін СНД.

1.5. Электронныя і друкаваныя органы фестывалю: міжнародны літаратурны альманах  «Літара.Литера.Ліцера.Littera» (літаратурны, культурна-асветніцкі праект У.М. Гаўрыловіча); альманах «Літаратурная Гомельшчына», сайт Жыткавіцкага райвыканкама; сайт pismennik.by Гомельскага абласнога  аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»; раённая газета “Новае Палессе” (г. Жыткавічы).

2. Аргкамітэт фестывалю

2.1. Падрыхтоўку і правядзенне фестывалю ажыццяўляюць  арганізацыйны камітэт Жыткавіцкага раённага выкаканаўчага камітэта і творчы савет   Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

2.2  Арганізацыйны камітэт райвыканкама штогод фарміруецца з ліку прадстаўнікоў Жыткавіцкага райвыканама з удзелам кіраўніцтва  Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

 Арганізацыйны камітэт займаецца вырашэннем усіх арганізацыйных, фінансавых і іншых пытанняў, звязаных з правядзеннем фестывалю, урачыстым адкрыццём і закрыццём фестывалю, узнагароджаннем актыўных удзельнікаў фестывалю і прызёраў аглядаў, конкурсаў, якія праводзяцца ў межах фестывалю, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з адміністрацыйнымі, культурнымі, адукацыйнымі і грамадскімі арганізацыямі па правядзенні фестывалю.

2.3.Творчы савет штогод фарміруецца  Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “СПБ” з ліку членаў абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Творчы савет аб’яўляе пачатак літаратурных конкурсаў, якія праводзяцца ў рамках фестывалю ў сродках масавай інфармацыі, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з адміністрацыйнымі, культурнымі, адукацыйнымі і грамадскімі арганізацыямі па правядзенні фестывалю ў частцы правядзення творчых конкурсаў. Творчы савет штогод фарміруе састаў і каардынуе работу журы з ліку вядомых літаратараў, дзеячаў культуры і мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін, прымае заяўкі ад канкурсантаў на ўдзел у творчых конкурсах і фестывалі (у адпаведнасці з Палажэннямі аб творчых конкурсах). Пры неабходнасці творчы савет можа адмовіць канкурсантам ва ўдзеле ў творчых конкурсах і ў фестывалі пры невыкананні ўмоў палажэнняў конкурсаў і іншых аб’ектыўных прычынах.

2.4. Пасяджэнні аргкамітэта і творчага савета арганізуюцца па неабходнасці.

3. Мэты і задачы фестывалю:

3.1. развіццё нацыянальнай літаратуры, культуры і мастацтва, а таксама прапаганда помнікаў літаратуры, славянскага пісьменства і культуры,  музычнага і мастацкага мастацтва, народных традыцый і культуры; падтрымка творчых набыткаў палескіх аўтараў — пераможцаў абласных  літаратурных конкурсаў; наладжванне творчых сустрэч з вядомымі пісьменнікамі, а таксама аўтарамі, якія прапагандуюць у сваёй творчасці лепшыя бакі нацыянальнай культуры; папулярызацыя твораў пісьменнікаў-землякоў, якія маюць высокі мастацкі ўзровень; папулярызацыя беларускага тэатральнага і харэаграфічнага мастацтва; умацаванне сяброўства паміж братэрскімі славянскімі народамі; адражэнне літаратурнай і гістарычнай значнасці гарадоў Гомель, Тураў і Жыткавічы; захаванне, развіццё і сцвярджэнне базавых традыцыйна-нацыянальных славянскіх каштоўнасцяў у сучасным свеце; захаванне і творчае развіццё нацыянальных культурных і літаратурных асаблівасцяў і традыцый, знаёмства з абрадамі і звычаямі славянскіх народаў.

          4.  Фестываль праводзіцца штогод у верасні. У 2021 годзе яго плануецца правесці з 8 па 12 верасня.

5. Мерапрыемствы і асноўныя этапы фестывалю ў 2021 годзе (у наступныя гады могуць змяняцца):

          5.1. Адкрыты літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

Умовы ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу, прынцыпы ўдзелу, патрабаванні да дасланых твораў, назва і намінацыі вызначаны Палажэннем аб творчым конкурсе  (Дадатак №1).

 5.2. XV абласны конкурс чытальнікаў  «Захаваем свет разам!”

Умовы ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу, прынцыпы ўдзелу, патрабаванні да дасланых твораў, назва і намінацыі вызначаны Палажэннем аб творчым конкурсе  (Дадатак №2).

5.3.  IV абласны літаратурны конкурс “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”, прысвечаны памяці пісьменніка-земляка Міколы Гамолкі.

Умовы ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу, прынцыпы ўдзелу, патрабаванні да дасланых твораў, назва і намінацыі вызначаны Палажэннем аб творчым конкурсе  (Дадатак №3).

5.4. II абласны творчы конкурс юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”.

Умовы ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу, прынцыпы ўдзелу, патрабаванні да дасланых твораў, назва і намінацыі вызначаны Палажэннем аб творчым конкурсе  (Дадатак №4).

5.5. Раённыя творчыя конкурсы (зацвярджаюцца асобна рашэннем Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта і аб’яўляюцца дадаткова).

5.6. Правядзенне творчых сустрэч з пісьменнікамі, вечароў, прэзентацый кніг і альманахаў.

5.7. Правядзенне літаратурных, навуковых канферэнцый, “Тураўскіх чытанняў”, круглых сталоў, майстар-класаў, выстаў-продажаў, аглядаў самадзейнай творчасці, свят і г.д.

5.8.  Урачыстае адкрыццё і закрыццё — падвядзенне вынікаў фестывалю.

5.9. Правядзенне конкурсаў-аглядаў аматарскай творчасці ўстаноў адукацыі і культуры, народных умельцаў і майстроў Жыткавіцкага і суседніх раёнаў;

5.10. Выстаў-прадстаўленняў творчасці пісьменнікаў-землякоў  бібліятэк Жыткавіцкага і суседніх раёнаў (работа творчых пляцовак, паэтычных трыбун, завочных літаратурных экскурсій і г.п.).

6. З мэтай папулярызацыі мастацкіх твораў прыняць удзел у фестывалі ў якасці гасцей могуць літаратары, літаратурныя аб’яднанні і клубы, якія самастойна вырашаюць пытанні праезду, пражывання і харчавання і якія да 1 ліпеня кожнага года правядзення фестываля ў адвольнай форме накіроўваюць творчаму савету фестывалю заяўку на ўдзел у фестывальных мерапрыемствах (на электронны адрас:  konkurslitgspb@yandex.by).

6.1. Праезд да месца правядзення фестывалю, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў конкурсаў і фестывалю за кошт удзельнікаў конкурсаў альбо тых арганізацый, якія вылучалі аўтараў на конкурсы.

6.2. Жыткавіцкі райвыканкам забяспечвае пражыванне  і харчаванне журы, ганаровых гасцей, у тым ліку замежных дэлегацый, дэлегацый Гомельскага і абласных аддзяленняў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  (за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў).

 6.3. Факт удзелу ў фестывалі прадугледжвае згоду ўдзельнікаў і пераможцаў, што фотаздымкі, імёны, прозвішчы, інтэрв’ю і іншыя матэрыялы пра іх могуць быць выкарыстаны арганізатарамі фестывалю, у тым ліку і для публічнай дэманстрацыі з мэтай папулярызацыі фестывалю.

7. Аўтарскія правы ўдзельнікаў

7.1. Аўтарскае права на правядзенне фестывалю належыць яго ініцыятарам і заснавальнікам.

8. Узнагароджванне актыўных удзельнікаў

8.1. Ад імя заснавальнікаў фестывалю самым актыўным удзельнікам па яго выніках уручаюцца спецыяльныя дыпломы ІІІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

8.2. На фестывалі могуць быць уручаны і іншыя ўзнагароды Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта, аддзелаў Жыткавіцкага райвыканкама, Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, арганізацый і прадпрыемстваў Гомельскай вобласці і Жыткавіцкага раёна, а таксама арганізацый-партнёраў фестывалю.

                                                                                Дадатак №1

ПАЛАЖЭННЕ

аб ІІ адкрытым літаратурным конкурсе

“Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

1. Агульнае палажэнне

З нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і ў гонар Міхаіла Мароза* – юнага героя Палескай зямлі, Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе ІІ адкрыты літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел усіх, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне як 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, так і да незабыўнага подзвігу, здзейсненага Міхаілам Марозам у мірны час,  прызнацца ў любові сваёй Айчыне, Бацькаўшчыне.

У конкурсе могуць прымаць удзел як грамадзяне Беларусі, так і краін былога Савецкага Саюза, якія пішуць на беларускай і рускай мовах, з 14 да 35 гадоў.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  (пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта).

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Паэзія”.

5.Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Літаратурныя і публіцыстычныя творы прымаюцца на конкурс з 15 лютага 2021 года па 30 мая 2021 года. 

Кожны аўтар самастойна накіроўвае сваю працу на конкурс.

На конкурс дасылаецца адзін верш (памерам не больш 60 радкоў), які раней нідзе не быў надрукаваны.

Перад тэкстам верша павінны быць указаны наступныя звесткі:  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;  дата нараджэння;  месца працы або вучобы;  адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефону;  е-mail.

Творчыя работы неабходна накіроўваць на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by.

Творы, дасланыя пасля 15 мая 2021 года, не разглядаюцца. 

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. 

Вынікі конкурсу падводзяцца ў двух узроставых катэгорыях: з 14 да 18 гадоў і з 18 да 40 гадоў.

Па выніках конкурсу журы (у склад яго ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі, краязнаўцы, публіцысты) вызначыць у двух узроставых катэгорыях уладальнікаў 1-га, 2-га, 3-га месцаў. Могуць быць прысуджаны заахвочвальныя ўзнагароды і прызы. 

6. Падвядзенне вынікаў.

Спісы пераможцаў будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by, надрукаваны ў СМІ рэгіёна.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Творы пераможцаў (1 месца) будуць надрукаваны ў абласным альманаху “Літаратурная Гомельшчына”. 

Вынікі конкурсу падводзяцца да 1 жніўня 2021 года.  

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на фестывалі літаратуры “На зямлі Кірылы Тураўскага ў верасні 2021 года. Пераможцам конкурсу пра месца і час узнагароджвання аргкамітэт паведамляе асабіста.

            * У двары Жыткавіцкай СШ №1 імя Р.Тураўца стаіць помнік адважнаму юнаку, ураджэнцу Жыткаўшчыны Міхаілу Марозу. Ён нарадзіўся 28 лістапада 1959 года. У верасні 1977-га навучэнец Аршанскага індыстурыяльна-педагагічнага вучылішча, працуючы на бульбяным полі калгаса “Прагрэс” Дубровенскага раёна, заўважыў, што па транспарцёры разам з бульбай рухаецца артылерыйскі снарад. Не вагаючыся, ён схапіў яго і панёс праз поле да лагчынкі, аднак не паспеў дайсці да яе ўсяго некалькі метраў – смяротная знаходка ўзарвалася ў  руках. Юнаку не было яшчэ і 18 гадоў, калі ён трагічна загінуў. За мужнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пасмяротна ўзнагародзіў смелага камсамольца ордэнам Чырвонай Зоркі. Імя Міхаіла Мароза было занесена ў Кнігі Гонару цэнтральных камітэтаў УЛКСМ і ЛКСМ Беларусі, а ў яго камсамольскім білеце застаўся запіс: “Вынес з поля баявы снарад, адвёў ад людзей бяду цаной уласнага жыцця”.

                                                                                               Дадатак №2

ПАЛАЖЭННЕ

                          аб правядзенні XV абласнога конкурсу чытальнікаў

 «Захаваем свет разам!”

XV абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

          Творчае спаборніцтва будзе наладжана з 15 лютага 2021 года па 1 мая 2020 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:

а) мастацкія творы народных пісьменнікаў Беларусі І.Шамякіна і І. Мележа.

          б) мастацкія творы сучасных літаратараў (празаікаў), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і абавязкова з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (гл. дадатак №1).

        Творы могуць выконвацца на мове арыгіналу тэкста (на беларускай ці на рускай мовах).

         Чытанне твораў – да 7 хвілін.

          У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ  Гомельскай вобласці ва ўзросце з  12 да 17 гадоў.

          Конкурс праводзіцца ў адной намінацыі: “проза”.

Праходзіць у тры этапы:

          Школьны этап.

Раённы этап.

Абласны этап (у фармаце анлайн).

          Школьны этап арганізуецца ўстановамі адукацыі раёнаў 3 15 лютага па 15 сакавіка 2021 года. Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым.

        Раённы этап арганізуецца раённымі аддзеламі адукацыі з 15 сакавіка па 15 красавіка 2021 года. У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў (адпаведна – першае, другое і трэцяе месца).  Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі.

       Для ўдзелу ў абласным этапе накіроўваецца толькі відэазапіс чытання мастацкага твора ўладальніка першага месца раённага этапа конкурсу.

На электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by да 20 красавіка 2021 года дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча) і відэазапіс – чытанне празаічнага твора ў выкананні уладальніка першага месца раённага этапа. У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніку абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама звесткі аб педагогу, які  падыхтаваў  вучня, указваецца яго кантактны тэлефон.

         Заяўкі, якія прыйшлі пазней 20 красавіка, не разглядаюцца.

         Творчае журы у саставе пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў рэгіёна да 15 мая 2021 года вызначае лепшых чытальнікаў, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і праявілі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі.

Пратакол абласнога этапа конкурсу чытальнікаў будзе дасланы ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, таксама імёны лепшых чытальнікаў будуць агучаны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

          Па  выніках трэцяга выніковага этапа  конкурсу  вызначаецца ўладальнік Гран-пры і пераможцы  (1,2,3 месцы) з уручэннем дыпломаў  заснавальніка і арганізатара конкурсу, выданняў абласнога аддзялення СПБ. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат XV абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!». Юныя чытальнікі, якія прайшлі ў трэці тур, могуць атрымаць у якасці падарунка кнігі сучасных празаікаў Гомельскага абласнога аддзялення СПБ з аўтографамі.

Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсу, таксама могуць быць адзначаны журы і арганізатарамі конкурсу. Па выніках  конкурсу аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі матэрыяльна заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога конкурсу чытальнікаў.

Праезд да месца правядзення абласнога этапу суправаджаючых педагогаў і вучняў-лаўрэатаў конкурсу, іх харчаванне – за кошт раённых аддзелаў адукацыі ці ўстаноў адукацыі.

Уручэнне ўзнагарод пераможцам конкурсу чытальнікаў і іх выступленне (абавязковае чытанне мастацкага твора) адбудзецца ў канцы мая 2021  года ў г. Гомелі,  у час правядзення фестываля “#ЧытайГомель”. Уладальнік Гран-пры таксама прымае ўдзел  ў верасні 2021 года ў фестывалі літаратуры “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

                                                                                  Дадатак №1

Народныя пісьменнікі Беларусі:

  1. ШАМЯКІН Іван Пятровіч, празаік
  2. МЕЛЕЖ Іван Паўлавіч, празаік

Сучасныя празаікі – члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”:

  1. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
  2. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
  3. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
  4. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
  5. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст
  6. ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
  7. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
  8. ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст, празаік
  9. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
  10. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
  11. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік
  12. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
  13. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт, празаік
  14. КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
  15. КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік
  16. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, празаік, публіцыст
  17. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
  18. ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік
  19. МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург
  20. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
  21. МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік.
  22. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
  23. CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік
  24. ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік
  25. ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
  26. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
  27. ЯКАЎЦАЎ Якаў Валер’евіч, празаік
  28. КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік
  29. ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, празаік
  30. ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік

                                                                         Дадатак №3

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні

ІV абласнога літаратурнага конкурсу

“ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”,

прысвечанага памяці пісьменніка-земляка

Міколы Гамолкі

ІV абласны літаратурны конкурс  “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”на лепшы паэтычны і празаічны твор,  праводзіцца з 15 лютага па 30 мая 2021 года ў Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Лельчыцкім, Калінкавіцкім, Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўраджэнец Палесся, беларускі празаік, публіцыст і драматург, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Уладзімір Гаўрыловіч.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, раённых газет, раённых бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі.

Абласны літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай ушанавання памяці выдатнага савецкага пісьменніка, ураджэнца Прыпяцкага Палесся (нарадзіўся ў Петрыкаўскім раёне, жыў і вучыўся ў Жыткавіцкім раёне), стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых  аўтараў-землякоў. 

Мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Палескага краю і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы. 

Конкурс праводзіцца для ўдзельнікаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі  палескіх раёнаў. 

Намінацыя —  “паэзія”.

Конкурс праводзіцца асобна для дзяцей і для дарослых.

Аўтары –   дзеці  (з 12  да 17 гадоў), дарослыя (з 18 да 40 гадоў)  – удзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна; яны гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта ім.

Аўтары асабіста (аддзелы і ўстановы адукацыі) дасылаюць на конкурс адзін вордаўскі дакумент, у якім змяшчаюцца:

заяўка на конкурс (абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, работы альбо занятку, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас)  і мастацкі твор – адзін верш памерам да 60 радкоў на дзяржаўных мовах Беларусі.       

Творы дасылаюцца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by (з паметкай “На конкурс памяці М.Гамолкі).

Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць пра згоду аўтара ў выпадку перамогі ў конкурсе на размяшчэнне яго твора ў друкаваных і электронных СМІ рэгіёна і на магчымую публікацыю на безганарарнай аснове  ў друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчана па выніках конкурсу без выплаты ганарару.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  варожасці на нацыянальнай, расавай або рэлігійнай аснове.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы (з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”).   Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна. Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляецца заснавальнікам конкурсу.

Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 1 ліпеня 2021 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям раённых газет.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных  дыпломаў  заснавальнікаў конкурсу.

Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат ІV абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”, прысвечанага  памяці  Міколы Гамолкі.  

Сузаснавальнікам конкурсу У.М. Гаўрыловічам заснаваны два спецыяльныя  прызы для заахвочвання ўдзельнікаў і лепшых аўтараў конкурсу.

Мясцовымі органамі ўлады, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць таксама заснаваны спецыяльныя прызы, узнагароды для пераможцаў конкурсу, пра якія яны да 1 жніўня 2021 года паведамляюць заснавальнікам конкурсу.

Узнагароджванне пераможцаў ІV абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”  праводзіцца на ўрачыстым адкрыцці фестывалю “На зямлі К.Тураўскага”.

                                                                    Дадатак №4

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога конкурсу

“Вясёлка над Тураўскай зямлёй”

Абласны творчы конкурс юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Жыткавіцкага райвыканкама, Тураўскага гарвыканкама.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Творчае спаборніцтва пройдзе з 15 лютага 2021 года па 20 мая 2021 года.

          У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій  Гомельскай вобласці з 10 да 17 гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій рыхтуюць малюнкі па матывах мастацкіх твораў сучасных паэтаў і празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі (гл. дадатак №1).

На выкананай рабоце павінна быць пазначана імя, клас, школа яго аўтара і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.

Установы адукацыі раёнаў Гомельскай вобласці да 15 красавіка 2021 года накіроўваюць ацыфраваныя копіі малюнкаў на лічбавым носьбіце (дыск) і арыгіналы малюнкаў вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій  у раённыя, гарадскія аддзелы адукацыі.

Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў да 25 красавіка 2021 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі і ацыфраваныя копіі на носьбітах на паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца да 30 мая 2021 года. Творчае журы, у якое ўваходзяць мастакі, пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы Гомельшчыны вызначаць лепшых юных мастакоў  вобласці, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка. Лепшыя работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе. Работы, якія былі дасланы на конкурс, не вяртаюцца.

Лепшыя работы і іх аўтары (1 месца) будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі ІІI Адкрытага міжрэгіянальнага фестываля літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”. Дыпломы за 2, 3 месцы будуць дасланы ў аддзелы адукацыі. Аргкамітэт можа ўстанавіць заахвочвальныя ўзнагароды.

Пратакол абласнога творчага конкурсу “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”будзе дасланы ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам і заахвочвання пераможцаў установамі адукацыі. Імёны пераможцаў будуць  таксама апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

                                                                                         Дадатак №1

Народныя пісьменнікі Беларусі:

1.      ШАМЯКІН Іван Пятровіч, празаік

2.      МЕЛЕЖ Іван Паўлавіч, празаік

ЧЛЕНЫ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ

ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ»

АНАНЬЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт

АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік

АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт

АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт

БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт

БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт

БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт

БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург

БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік

БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса

ВАГІНА (АГІНА) Алена Аляксандраўна, паэтэса

ВОЗІСАВА Лідзія Пятроўна (ЛідзіАна), паэтэса

ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса

ВЯТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт

ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст

ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт

ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік

ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса

ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік

ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст

ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік

ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік

ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт

ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт

КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік

КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік

КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт

КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт

КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст

КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік

КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса

КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт

КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст

КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік

КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч, паэт

ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік

МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург

МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт

МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік

МАЛІНОЎСКАЯ Марыя Юр’еўна, паэтэса

МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса

МАМОНЬКА Міхаіл Паўлавіч, паэт

МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна

МОХАРАЎ Анатоль Леанідавіч

НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса

НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса

ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік

РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт

РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык

CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік

СІДОРЧЫК Валерый Аляксандравіч, публіцыст

СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса

СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса

СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст

СЕВЕР Леанід Юр’евіч, паэт

ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік

УРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт

ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт

ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт

ШПАДАРУК Уладзімір Мікалаевіч, паэт

ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса

ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік

ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса

ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт

ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт

ЯКАЎЦАЎ Якаў Валер’евіч, празаік.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ».

2 Replies to “«НА ЗЯМЛІ КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА»: СТАРТАВАЎ ПРЫЁМ ТВОРЧЫХ ПРАЦ НА КОНКУРСЫ, ЯКІЯ БУДУЦЬ ПРАВОДЗІЦЦА Ў МЕЖАХ ІІІ ФЕСТЫВАЛЮ ЛІТАРАТУРЫ «НА ЗЯМЛІ КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА»”

  1. Подскажите, пожалуйста, какой нужен формат бумаги для рисунка?(конкурс

    “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика