
Напярэдадні 8 Сакавіка ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Міхась Болсун сустрэўся са студэнтамі Беларускага гандлёва-эканамічнага універсітэта спажывецкай кааперацыі.
Міхась Міхайлавіч, дзіця вайны, шчыра падзяліўся са студэнтамі першакурснікамі і другакурснікамі ўласна перажытым на роднай Чачэршчыне ў горычны час Вялікай Айчыннай, чытаў вершы, прысвечаныя працаўніцам маці-жанчынам, удовам-салдаткам. Паэт, ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна, адзначыў, што наша Беларусь моцная, таму што ў краіне і сёння шмат мацярок-гераінь, сапраўдных шчыраўніц на розных нівах, і сёлетні Год прысвечаны беларускім жанчынам. Апладысментамі страчалі студэнты лірычныя радкі Міхася Болсуна, прысвечаныя жаночай прыгажосці, адзінай каханай, калегам-сяброўкам.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
