Аповесці, навелы, мініяцюры. Кніга выдадзена ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» (Мінск, 2023). Галоўная тэма – каханне, тое вечнае пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу і робіць жыццё радасным, але часта прыносіць трывогі ды пакуты. Займальныя сюжэты, неардынарныя жыццёвыя сітуацыі, шчырыя пачуцці герояў робяць кнігу цікавай, будзяць думкі і эмоцыі.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ».