Нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на Гарадзеншчыне. Паэт. Піша на беларускай мове. Працаваў настаўнікам у Гродненскай вобласці. Выдаў чатыры кнігі паэзіі: “Тварам да сонца”, “Слёзы на камні”, “Далечыня”, “Колер світання”. Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у беларускую літаратуру”, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкую творы ў “Літаратуры і Мастацтве”, “Полымі”, у раённых і абласных газетах Беларусі. Плённа супрацоўнічае з
жыткавіцкай раённай газетай “Новае Палессе”. Цяпер жыве і працуе ў горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.