У гарадскую бібліятэку імя Герцэна Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” запрасіў фіналістаў Першага адкрытага агляду-конкурсу літаратурных аб’яднанняў і літаратурных клубаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Такі конкурс (ён праходзіў у рамках 14 Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2019) быў праведзены ўпершыню 13 верасня на беразе Сожа (санаторый “Машынабудаўнік”).  Удзельнікамі праекта, які распрацаваў і ажыццявіў Уладзімір Гаўрыловіч, сталі 10 літаратурных аматарскіх аб’яднанняў і клубаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Па ацэнцы выступоўцаў, гэта было незвычайнае свята Слова. Міжнароднае журы, якое ўзначаліў старшыня Смаленскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі Алег Дарагань, акрамя адзначаных у час фестывалю літаб’яднанняў-пераможцаў, вырашыла дадаткова заахвоціць і персанальнымі ўзнагародамі 22 удзельнікаў з беларускага боку і 12 з украінскага і расійскага. І спецыяльныя дыпломы за подпісам кіраўнікоў трох пісьменніцкіх арганізацый Беларусі, Расіі і Украіны, былі ўрачыста ўручаны прадстаўнікам беларускіх літаратурных аб’яднанняў. А тыя як удзячнасць, як напрыклад, Аляксей Скачкоў з Добруша, падаравалі арганізатарам вечарыны цудоўныя музычныя і паэтычныя віншаванні.

Завяршылася падзея цёплымі словамі прывітання і пажадання творчых поспехаў усім літаратарам Гомельшчыны і Беларусі, аўтарам-пачаткоўцам у ажыццяўленні новых творчых задум.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика