
У адпаведнасці з Планам сумеснай дзейнасці Гомельскага абласнога аддзялення СПБ і Гомельскай прагранічнай групы па папулярызацыі кнігі і чытання пісьменнікі аддзялення распачалі своеасаблівы “навучальны год” у пагранічных заставах рэгіёна.

Днямі па даручэнні кіраўніка аддзялення СПБ Уладзіміра Гаўрыловіча пісьменніцкі дэсант у складзе членаў Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Болсуна і Мікалая Ждановіча пабываў на пагранічных заставах «Усохская Буда», што на Добрушчыне, і «Глыбоцкае» — у Гомельскім раёне.

Сустрэчы творцаў з воінамі-пагранічнікамі, якія сёння нясуць няпростую, але пачэсную службу на беларуска-украінскім памежжы, ўключалі ўспаміны аб гадах вайсковай службы гасцей, расповеды аб іх дарозе ў літаратуру, чытанне вершаў, але і знаёмства з новымі кнігамі творцаў.
Дзякуючы за атрыманыя станоўчыя эмоцыі, вайскоўцы выказалі гарачае спадзяванне, што падобныя творчыя сустрэчы пісьменнікаў і абаронцаў рубяжоў нашай краіны будуць працягвацца.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі».