IMG_7221
Ужо некалькі месяцаў старшынёю Беларускага рэспубліканскага літаратурнага фонду (размешчаны ў Доме літаратара, вул. Фрунзэ, 5) працуе Васіль Дадалка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ). Публіцыст. Вучоны. Доктар эканамічных навук, прафесар. Наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўніком грамадскай арганізацыі і задаў шэраг пытанняў пра работу Літфонду, пра тое, якія планы ў межах яго дзейнасці і Васіль Аляксандравіч, і актыў Літфонду збіраюцца ажыццявіць у бліжэйшы час.
— Каго, дарэчы, аб»ядноўвае ваша арганізацыя?
— Безумоўна, у Літфонд уваходзяць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, і не толькі. Мы гатовы працаваць дастаткова шырока. А значыць — аб»яднаць усіх, каму цікавае мастацкае слова, хто спрабуе свае сілы ў самых розных жанрах мастацкай літаратуры.
— А якія задачы ставіць перад сабой фонд?
— Давайце ўсвядомім, што літаратура — гэта чалавеказнаўства. На працягу ўсяго развіцця чалавецтва ўвесь цэнтр цяжару ў гэтым руху ляжыць на літаратуры. Менавіта мастацкае слова арганізоўвае жыццё народа, аб»ядноўвае культуру, з»яўляецца яе асновай, стымулюе псіхалогію людзей. Садзейнічае станаўленню самасвядомасці, з»яўляецца важнай пер-шакрыніцай адукацыі, існавання, развіц-ця мовы. Значыць, і зыходзіць з гэтага пераканання трэба…
Літаратура — народная трыбуна. Самасвядомасць кожнага чалавека праз літаратуру — самавызначэнне — самавыяўленне — самадастатковасць — вось асноўныя вектары творчай дзейнасці Беларускага рэспубліканскага літаратурнага фонду (БРЛФ) як арганізацыі аднадумцаў.
— А калі гаварыць больш канкрэтна, то якія кірункі работы стануць асноўнымі складнікамі ў вашай дзейнасці?..
— Мы збіраемся заснаваць цэлы шэраг партнёрскіх праграм. Усе яны будуць скіраваны на падтрымку пісьменнікаў, адпаведна, Саюза пісьменнікаў Беларусі. Цяпер выпрацоўваюцца прапановы для сумеснай дзейнасці. I з банкамі, і з буйнымі рыначнымі структурами і з вядучымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі — і ў аграрным сектары, і ў прамысловасці.
Пагадзіцеся, што пісьменнікі — дастаткова інтэлектуальныя, адукаваныя людзі. Дык давайце навучымся канструктыўна выкарыстоўваць свой інтэлект. Хіба мы не дзеяздольныя, не патрэбныя грамадству? Чаму б літаратарам не аказаць падтрымку самым розным кампаніям, прадпрыемствам ва ўменні па-майстэрску выкарыстоўваць слова дзеля прапаганды іх прадукцыі, дзеля арганізацыі адпаведнага іміджу той ці іншай галіны вытворчай дзейнасці?.. Такія стасункі павінны быць узаемакарыснымі.
Некалі, як вядома, пры СПБ працавала бюро прапаганды. А чаму б гэтыя функцыі не ўзяць цяпер на сябе нашаму фонду? У склад Саюза зараз уваходзяць паэты-песеннікі, драматургі і г.д. Мы свабодна маглі б арганізаваць літаратурна-канцэртную дзейнасць з разлікам, што прадпрыемствы — спярша, магчыма, буйныя гаспадарчыя структуры — адгукнуцца на такую ініцыятыву. Але ж нам трэба працаваць у супольніцтве з «зоркамі» эстрады, вучонымі, псіхолагамі. Выступленні пісьменнікаў павінны быць цікавымі, грунтоўна арганізаванымі. Часам можна з чытаннем вершаў не толькі музычную праграму сумясціць, але і цікавую лекцыю таго ці іншага спецыяліста. Ды і ў СПБ зараз шмат вучоных, дастаткова граматных у вузкіх галінах дзейнасці людзей.
Па-за ўвагай пакуль што і патрыятычныя, дабрачынныя акцыі. Нам трэба як мага больш працаваць з сістэмай адукацыі. I са школамі, інстытутамі, універсітэтамі.
— І калі гаварыць пра часавыя параметры, то што збіраецеся рэалізаваць літаральна заутра?
— Ёсць адна выдатная ініцыятыва, выкладзеная літаратуразнаўцамі Уладзімірам Навумовічам і Іванам Саверчанкам — людзьмі ў беларускай навуцы дастаткова вядомымі. Адзін прадстаўляе ўніверсітэцкае супольніцтва. Другі — акадэмічную навуку. Мы збіраемся арганізаваць пастаянна дзеючы семінар альбо свайго роду школу. I мяркуем яе назваць наступным чынам — «Народны адкрыты ўніверсітэт моў, літаратуры, культуры і гісторыі». Асноўнай задачай такой грамадскай адукацыйнай ініцыятывы бачым удзел у распаўсюджванні навуковых ведаў, звязаных з прадстаўленнем Беларусі ў свеце. Мы хацелі б пераканаць грамадскасць, дзяржаўныя інстытуты, што зараз адкрываць далёкія краіны можна і неабходна, прэзентуючы сваё, уласнае. Глабалізацыя хутка перастане быць модай. I хто мы тады ў свеце?.. Ва ўніверсітэце збіраемся ліквідаваць адсутнасць ведаў агульнага, культуралагічнага характару, можа быць, нават у дыпламатаў, якія едуць у невядомы свет. I ім жа ўжо абавязкова патрэбны грунтоўны «пакет» ведаў пра Беларусь, пра нашу культуру, нашу гісторыю. У рамках работы ўніверсітэта плануем наладзіць рознаўзроўневае навучанне. Проста чытаць лекцыі — гэтага мала. Патрэбна стварыць новую адукацыйную мадэль.
— І як яна будзе выглядаць ?
— Па-першае, арганізуем міжнародны ўніверсітэт беларускай мовы, літаратуры і культуры. Пасля — універсітэт рускай славеснасці. А яшчэ — універсітэт маладога літаратара. Гэта ўжо асобны праект. Мяркуем стварыць школы па вывучэнні англійскай мовы і літаратуры, нямецкай мовы і літаратуры, італьянскай мовы, літаратуры і культуры. Не застануцца па-за ўвагай Кітай, Сербия, Турцыя, іншыя краіны і іх культуры мовы.
— Такая шматабсяжнасць патрабуе спецыялістаў?
— А па многіх кірунках яны якраз і ёсць у нашым Саюзе пісьменнікаў, адпаведна, і ў Літаратурным фондзе. А яшчэ — і я ўжо пра гэта гаварыў — важна мець на ўвазе партнёрства з іншымі арганізацыямі. Важна ўлічваць, што дзверы Літаратурнага фонду шырока адчынены для многіх і многіх людзей. Дарэчы, па рабоце ўніверсітэта ўжо існуе дакладная праграма — з тэмамі лекцый, гадзінамі і г.д.
I я веру, што такую нашу ініцыятыву заўважаць і дзелавыя колы Беларусі. Прыйдзіце сёння на сур»ёзнае прадпрыемства. Чым там апякуюцца, прымаючы партнёраў з далёкіх краін, важных для развіцця бізнесу партнёраў? Хіба не тым, як прыняць, як прэзентаваць і сябе, і краіну? I часам даводзіцца чуць: «У нас няма што паказаць…» Ды ёсць, даражэнькія, што паказаць. Трэба толькі самім ведаць краіну, самім ведаць уласную гісторыю і ўласную культуру. А то ў нас яшчэ ўсё нацыянальнай кухняй больш замежныя рэстаратары займаюцца… Беларусь — «вароты» з Захаду на Усход і з Усходу на Захад. Пра вартасці геапалітычнага становішча ідзе размова на ўсіх узроўнях. Дык давайце ўсе і працаваць на асэнсаванне гэтага становішча. Давайце вучыцца прысутнічаць са сваімі ведамі, са сваім вопытам у свеце.
Мне здаецца, цікавасць павінен выклікаць і такі адукацыйны праект, як стварэнне навучальна-развіваючага цэнтра для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. I назва адпаведная ёсць — «Умняша». У нас ёсць партнёры ў гэтай справе. Думаю, што ўсё атрымаецца.
— Такія ініцыятывы патрабуюць, відавочна, новых кантактаў, самага шырокага партнёрства ў галіне бізнесу?..
— Мы стварылі Назіральны савет, да ўдзелу ў рабоце якога запрасілі кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, банкаў, камерцыйных арганізацый. Спрабуем стварыць атмасферу мецэнацтва ў зносінах з літаратурай. Выяўленчае мастацтва, Нацыянальны мастацкі музей падтрымліваюць жа. Чаму не павінна быць такое стаўленне і да пісьменніцкіх клопатаў?
— Васіль Аляксандравіч, мне здаецца, Літфонд мог бы паспрыяць і ў арганізацыі выключна творчых, літаратурных праектаў…
— Так, мы будзем займацца кнігавыданнем. Усё для гэтага ў нас ёсць. I адпаведная ліцэнзія, і адпаведныя ініцыятывы. Тэхнічную работу нескладана арганізаваць…
— Вы хочаце сказаць, што Літфонд будзе мець сваё выдавецтва?
— А яно фактычна ёсць у нас. I шэраг выданняў Літфондам быў выпушчаны раней. Цяпер гэтую працу сістэматызуем, сплануем. Будзем думаць, як данесці слова літаратараў, у тым ліку тых, хто жыве ў правінцыі, да чытача. А перш-наперш зараз працуем над пашырэннем прасторы часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і БРЛФ «Белая Вежа». Збіраемся спачатку павялічыць яго перыядычнасць да шасці нумароў у год. I шмат што ўжо зроблена ў гэтым кірунку. У рэдакцыі часопіса зараз працуе не толькі галоўны рэдактар Васіль Шырко. Мы запрасілі да ўдзелу ў справах часопіса лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядомага публіцыста Упадзіміра Паўлавіча Вялічку. Выйшаў новы нумар часопіса. Рыхтуецца адразу другі нумар… Больш актыўна сталі ўдзельнічаць у падрыхтоўцы «Белай Вежы» расійскія пісьменнікі. Спадзяюся, што гэтым мы і ажывім работу Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Літфонд ужо зараз запланаваў шэраг мерапрыемстваў, звязаных з пісьменніцкімі юбілеямі. Думаю, што правядзенне розных вечарын, прэзентацый кніг, творчых імпрэз стане добрай традыцыяй.

Ёсць у нас яшчэ адна задумка. Мяркуем стварыць магутны інтэрнэт-партал, прысвечаны беларускай літаратуры і не толькі. Адным з яго праектаў будзе і інтэрнэт-крама для продажу беларускіх кніг.
— Васіль Аляксандравіч, застаецца падзякаваць за гутарку і пажадаць вам паспяховай рэалізацыі гэтых і многіх іншых ініцыятыў!
— А гэта магчыма толькі пры ўдзеле шырокай пісьменніцкай грамадскасці, на што я асабіста і спадзяюся. Вельмі ўдзячны за падтрымку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю Іванавічу Чаргінцу, яго актыўнай камандзе сакратароў — Генадзю Пашкову і Георгію Марчуку. Лічу СПБ адной з самых аўтарыгэтных грамадскіх арганізацый творчай інтэлігенцыі нашай краіны.
Гутарыў Мікола БЕРЛЕЖ.
«Звязда» — №6, 15.01.2014г.

Журнал «Белая вежа» №1(8)-2014.

Белорусский Республиканский литературный фонд:новый этап развития
В январе 2014 года в жизни белорусской писательской организации произошло знаковое событие — Белорусский Республиканский литературный фонд перерегистрировал Устав в Министерстве юстиции Республики Беларусь и активизировал свою деятельность.

Фонд создан с целью обеспечения благоприятных условий для работы писателей, защиты их творческих, издательских, авторских, социальных, гражданских прав и интересов; помощи начинающим литераторам, писателям-инвалидам, ветеранам войны и труда, вдовам писателей и членам их семей.
Предметом деятельности Фонда является культурно-просветительская деятельность: пропаганда произведений писателей Беларуси, издание книг, выпуск литературно-художественных произведений, сохранение литературного наследия, научная, рекламная, концертная, издательская, консультационно-правовая и др.
Фонд самостоятельно определяет направления своей деятельности, стратегию экономического, технического и социального развития, преследующей социальные, культурные, литературные, благотворительные и образовательные цели, способствующие общественно-полезным программам государства и направленные на создание условий для творческой работы писателей, ветеранов войны и труда, обеспечение их социально-правовой защиты.
ФОНД РЕШАЕТ СЛЕДУЮЩИЕ ЗАДАЧИ:
• материально поддерживает членов Общественного объединения «Союз писателей Беларуси» и их семьи путем выдачи денежной помощи, ссуд; учреждает литературные премии, финансирует творческие командировки;

• организует для членов Общественного объединения «Союз писателей Беларуси» и членов их семей медицинскую помощь и санаторно-курортное лечение;

• содействует через долевое участие в рамках законодательства улучшению жилищных условий для членов Общественного объединения «Союз писателей Беларуси». Организует культурно-бытовое обслуживание писателей и членов их семей;

• помогает писателям в охране их авторских прав, оказывает им правовую защиту;

• поддерживает начинающих авторов путем выделения им социальных стипендий, оказания разовой материальной и другой помощи;

• ежегодно отмечает призами и денежной премией лучший дебют года в области поэзии, прозы, драматургии, перевода белорусской литературы на иностранные языки и перевод литературы других стран на белорусский язык;

• выполняет функции редакции средств массовой информации.

Для финансирования исполнения задач Фонд в рамках законодательства совместно с писателями, организациями и физическими лицами, в том числе и с зарубежными, использует следующие методы:

• устанавливает и развивает контакты с зарубежными партнерами в области культурологического направления, организует сотрудничество с писателями из других стран, поддерживает прямые международные контакты и связи;

• осуществляет издательскую деятельность, создает собственные издательства и полиграфические структуры, реализует издательскую продукцию, кино-видеопроизводство художественных, документальных и телевизионных фильмов;

• приобретает и уступает авторские права на литературные произведения, осуществляет консультационно-правовую защиту;

• организует выставки и презентации книг, концерты и другие мероприятия культурно-просветительского характера;

• организует и осуществляет деятельность в сфере информационных технологий, в том числе: разработку программного обеспечения (ПО), обработку данных с применением ПО потребителя или собственного ПО; разработку баз данных и информационных ресурсов, анализ проектирования и ПО информационных систем; консультационную деятельность в области информационных технологий.
Фонд является Республиканским, имеет региональные представительства. Зарегистрирован Министерством юстиции Республики Беларусь 08.01.2014 г., свидетельство о регистрации № 0015.
Место нахождения Фонда: 220034. ул. Фрунзе. 5. г. Минск. Республика Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика