У Добрушы прайшоў урачысты сход па выніках працы раёна за мінулы год. Шэраг лепшых працаўнікоў былі адзначаны кіраўніцтвам Добрушскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў. Сярод іх і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
Прыемна, што званне “Лепшы работнік культуры Добрушчыны” прысвоена паэтэсе, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніку народнага клуба “Натхненне” Людміле Яськовай.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” віншуе Людмілу Аляксаедраўну з прызнаннем яе няпростай працы па папулярызацыі кнігі і чытання ў сваім родным раёне, які, дарэчы, у мінулым годзе прымаў рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства. Адзначым, што паэтэса Людміла Яськова зрабіла нямала на сваім узроўні, каб яно прайшло запамінальна і з вялікай карысцю для ўсіх, хто любіць мастацкае слова і ганарыцца нацыянальнай літаратурай, культурай Беларусі.
Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Яндекс.Метрика