У кнізе змешчаны гумарыстычныя і сатырычныя творы беларускага празаіка, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» Міхася Слівы (Кавалёва), якія ў свой час друкаваліся ў часопісе «Вожык», газеце «Літаратура і мастацтва», іншых выданнях.

У сваіх творах аўтар ідзе ад самога жыцця, зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп. Гумарэскі і мініяцюры, якія ўвайшлі ў кнігу, вызначаюцца арыгінальнасцю, сюжэты многіх з іх нагадваюць сабой імгненні, схопленыя ўважлівым і пільным вокам гумарыста.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз письменникаў Беларусі» (па матэрыялах выдавецтва).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика