Новая кніга Алена Матвіенкі не можа не ўсхваляваць чытача

Новая кніга Алены Матвіенкі, якая жыве і працуе ў Гомелі, называецца сімвалічна “На рушниковом поле” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2019). Паэтэса і перакладчыца – член Саюза пісьменнікаў Беларусі – піша на трох мовах – беларускай, украінскай, рускай. У гэтую кнігу ўвайшлі творы, напісаныя па-руску.

Па-мойму, новы зборнік — самае значнае дасягненне ў творчасці аўтара:  у вершах моцна гучаць вечныя тэмы пошуку сэнса жыцця, патрыятызму і веры, сцвярджаюцца агульначалавечыя каштоўнасці.

У зборніку некалькі раздзелаў. Адзін з іх прысвечаны дзяцінству, якое прайшло ў Украіне. Шчыра, сардэчна, з замілаваннем успамінае  Алена Матвіенка пра сваіх родных і блізкіх, пра малую радзіму.

Любоўю да Беларусі, куды паэтэса пераехала, дзе вучылася, жыве зараз і працуе, да прыроды і людзей, якія насяляюць нашу краіну, прасякнуты творы, змешчаныя ў раздзеле “На рушниковом поле Беларуси”:

      На белоснежном рушниковом поле

      Твоих святых просторов, Беларусь,

      Я вышила узоры женской доли,

      Любовь к земле и неземную грусть.

      Я вышивала мужество и силу,

      Цветение весны, сомнений гарь.

     Старательно стежки я наносила,

      Как бабушка меня учила встарь…

Да слёз кранаюць вершы, прысвечаныя мужнасці і гераізму нашага народа ў грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны, ахвярам, прынесеным на алтар Перамогі дзеля свабоды і незалежнасці нашчадкаў:

      В лесу окопы – как в судьбе

      Непоправимая прореха.

      Земля в себе, а я в себе

      Несем войны шальное эхо.

      Сквозь строки писем фронтовых,

      В салюте стран освобожденных

      Я слышу голос неживых

      И вижу слезы нерожденных…

                                                    (“В лесу окопы…”)

З болем гаворыць паэтэса пра чарнобыльскую трагедыю, пра катаклізмы, якія давялося перажыць людзям, выселеным з родных мясцін:

      Там время до атома стронция сжалось

      И плачет глазами холодных домов.

      И тлеет в груди неизбывная жалость

      У многих,  внезапно покинувших кров.

      К нашедшим приют в новостройках столицы

      И новые песни пришли, и дела.

      Но часто по-прежнему ночью им снится

      Лесная дорога, что к дому вела.

                                                            (“Лесная дорога”).

Для вершаў Алены Матвіенкі характэрны вобразнасць, афарыстычнасць: “Над домом сутулым, что спешно оставлен…” (быццам бачыш тую хату, якая засталася без гаспадароў і асірацела,  адразу неяк сселася), “Чем меньше сил, тем больше места вере», “Не все, что ценно здесь, уместно там. //Пора пересмотреть приоритеты”). Прыкладаў можна прыводзіць шмат, яны сведчаць аб паэтычным майстэрстве аўтара.

Кніга “На рушніковом поле” – пра многае, але ўсе творы аб’ядноўвае адно – Любоў. Любоў да Радзімы, бацькоўскага дому, да мужчыны, працы, сяброў… І гэтае цудоўнае пачуццё чырвонай ніткай праходзіць праз усе вершы таленавітай паэтэсы.

Пра што б ні пісала Алена Матвіенка, на першым плане ў яе – сапраўдныя пачуцці, хваляванне за іншых, жаданне паўнаты жыцця. Яе лірычны герой прымае бескампрамісныя рашэнні, іншы раз занадта катэгарычныя, але заўсёды – ад чыстага сэрца. 

Не ўсё гладка ў жыцці. Але, як піша Алена Матвіенка ў вершы “Бывает”,

      Случается: средь хлябей и тумана

      Видна дорога и тепло в груди,

      И цель ясна, и вера не обманна,

      И радуга сияет впереди.

Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага за 2019 год.

   Міхась СЛІВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика