Напярэдадні свята –Дня жанчын у Рагачоўскай гарадской бібліятэцы № 1 (філіяле № 1 ЦРБ імя У. Караткевіча) адбылася прэзентацыя новых кніг Міхася СЛІВЫ. Пісьменнік пазнаёміў прысутных – актыўных чытачак бібліятэкі з некаторымі творамі са сваіх кніг “Птушка шчасця”, “А душа заўжды маладая…”, “Подарки к празднику”, “Чаму кракадзілы курэй не ядуць?”, расказаў пра гісторыі іх стварэння, ад імя Савета Гомельскага абласнога аддзялення СПБ павіншаваў жанчын са святам 8 Сакавіка.
Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства самі чыталі вершы, у тым ліку прысвечаныя Міхасю Сліве, спявалі песні і частушкі. Бібліятэкары так арганізавалі і правялі святочную імпрэзу, што яна надоўга запомніцца ўсім яе ўдзельнікам.
Па матэрыялах СМІ.
