Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міколы Янчанкі. Паэт і празаік, ён напісаў і выдаў шмат кніг для дзяцей і дарослых, займаўся паэтычнымі перакладамі. Больш трыццаці гадоў свайго жыцця Мікалай Ігнатавіч аддаў працы на пасадзе адказнага сакратара Рагачоўскай раённай газеты “Камунар” (“Свабоднае слова”). Арганізаваў і кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Натхненне”, дапамагаў маладым літаратарам у творчасці, пры жыцці часта сустракаўся з працоўнымі калектывамі,  з чытачамі ў бібліятэках, з навучэнцамі школ і навучальных устаноў.

Нарадзіўся і вырас будучы слынны пісьменнік у вёсцы Забалацце Магілёўскага раёна, пахаваны таксама ў Забалацці, але ўжо на Рагачоўшчыне.

Юбілею  выдатнага земляка на Магілёўшчыне, у Брылёўскай сельскай бібліятэцы,  была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя “Зярняты дабрыні”, а ў дзіцячым аддзеле Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі – кніжная паліца “З людзьмі – добра”, юных чытачоў знаёмілі з творчасцю Міколы Янчаснкі – аўтара кніг “Залаты вулей”, “Лета ў серванце”, “Жменька жалудоў”, “Зраблю сонейка”, “З людзьмі – добра”, “Кросны”, “Разнотравье”, “Вечнозеленая Ветка” і іншых.

Міхась КАВАЛЁЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика