Паважаныя калегі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым 2020-м годам!

Сёлета наша жыццё поўнілася творчымі здзяйсненнямі: выйшлі ў свет цудоўныя кнігі, плён прынёс удзел у літаратурных конкурсах, радавалі шматлікія сустрэчы з чытачамі.

Але ў кожнага з нас, як і ва ўсяго нашага творчага Саюза, не менш амбіцыйныя планы. Няхай у новым годзе яны стануць рэальнасцю! Будзем разам рупіцца за тое, каб квітнела прыгожае мастацкае слова, напаўняла душы святлом і чароўнымі гукамі.

Зычым вам і вашым сем’ям, дарагія калегі, моцнага здароўя, усялякіх дабротаў, прыемных навін, шчаслівых дзён!

Прэзідыум ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика