У камунальным унітарным прадпрыемстве “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда” выйшла новая кніга Ганны Атрошчанкі “Іванка” (Гомель, 2018).

Аўтар – член Саюзапісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, публіцыст, вядомая не толькі на Гомельшчыне, але і за яе межамі.

Кнігу склалі празаічныя творы розных жанраў: ёсць тут і аповесць пра сапраўднае каханне “Не замятай, завіруха, каханне!”, і цікавыя апавяданні, і абразкі – своеасаблівыязамалёўкі з жыцця, і публіцыстыка. З любоўю да сваіхгерояў Ганна Атрошчанка паказвае простых, шчырыхлюдзей, якія сумленна жывуць і працуюць на зямлі, верныясваёй малой радзіме, а ў цяжкія, драматычныя перыяды гісторыі не шкадуюць свайго жыцця дзеля свабоды інезалежнасці Айчыны. Многія творы прывабліваюць уласцівымі пісьменніцы добразычлівасцю, разважлівасцю, лёгкім гумарам. У зборніку змешчаны і створаныя Ганнай Мікалаеўнай літаратурныя партрэты пісьменнікаў Гомельшчыны – паэтаў Міхася Болсуна і Міколы Старчанкі, празаіка Раісы Дзейкун. Цікавая кніга “Іванка” нікога не пакіне раўнадушным, закране сэрцы многіх чытачоў.

Міхась СЛІВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика