У Гомелі адбылася творчая сустрэча дзеячаў культуры вобласці з кіраўніцтвам галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.  У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі  абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, а таксама члены абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі.

У цэнтры ўвагі сустрэчы, якая праходзіла ў шчырай і даверлівай атмасферы, былі пытанні як дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, так і праблемы, з якімі сутыкаюцца  прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі сёння. У сваю чаргу пісьменнікі і мастакі даведаліся пра асноўныя аспекты дзяржаўнай палітыкі, якая скіравана на развіццё беларускай культуры  і падтрымку сапраўдных талентаў. У выніку адбыўся эфектыўны дыялог. Як адзначалася, па абмеркаваных і абазначаных праблемных пытаннях, якія хвалююць гомельскіх пісьменнікаў і мастакоў рэгіёна, будуць прыняты адпаведныя рашэнні. Адзначана таксама, што падобныя сустрэчы з прадстаўнікамі творчых саюзаў стануць традыцыйнымі, наступная з іх запланавана на восень.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика