12 лютага спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння нашага земляка, пісьменніка-франтавіка Аляксандра Пятровіча Капусціна.
Ён нарадзіўся ў вёсцы Старая Рудня на Жлобіншчыне. Калі на нашу зямлю прыйшоў вораг, 17-гадовы юнак арганізаваў у роднай вёсцы камсамольскую падпольную ячэйку. Вясной наступнага года перайшоў у партызанскі атрад, а з восені – на фронце ў складзе дзеючай арміі. У час баявых дзеянняў быў кантужаны і тройчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і баявымі медалямі.
А.П.Капусцін – аўтар каля 30 кніг публіцыстыкі і прозы.
Працаваў у органах юстыцыі Гомеля і вобласці, загадчыкам аддзела абласной газеты “Гомельская праўда”, рэдакцыі навукі і культуры БелТА, адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва”.
Пайшоў з жыцця 16 кастрычніка 1996 года, пахаваны ў Жлобіне.
У гонар А.П. Капусціна нашым аддзяленнем і Жлобінскім райвыканкамам заснавана і штогод уручалася сумесная літпрэмія.
ПАМЯТАЕМ ТВОРЦАЎ ТВАІХ, ГОМЕЛЬШЧЫНА!

https://zviazda.by/be/news/20240201/1706796698-toy-pismennik-frantavik-alyaksandr-kapuscin

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Яндекс.Метрика