Праўленне Саюза пісьменнікаў Украіны аб’явіла падзяку Гомельскаму абласному аддзяленню ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Пісьменнікі Гомельшчыны заўсёды падтрымлівалі цёплыя творчыя сувязі паміж літаратарамі і пісьменніцкімі арганізацыямі з Чарнігаўскай, Сумской, Кіеўскай і іншых абласцей Украіны, запрашалі адзін аднаго на літаратурныя творчыя сустрэчы і фестывалі, дзяліліся навінкамі літаратуры. Плённым было творчае супрацоўніцтва Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з літаратурнымі структурамі Украіны і ў апошнія гады: беларускія і ўкраінскія творцы выдавалі разам паэтычныя і празаічныя зборнікі, прысвечаныя знакавым датам у гісторыі нашых народаў, перакладалі лепшыя творы сучасных пісьменнікаў на свае родныя мовы, друкавалі падборкі вершаў у выдаваемых літаратурных альманахах. Актыўны ўдзел мясцовыя аўтары, напрыклад, з Чарнігаўскай вобласці, прымалі ў першым міжнародным злёце літаратурных аб’яднанняў і аматараў мастацкай творчасці Беларусі, Расіі і Украіны, які ладзіўся па ініцыятыве беларускага боку ў Гомелі ў верасні 2019-га. Гомельская абласная пісьменніцкая арганізацыя падтрымлівае ўкраінскіх літаратараў, якія  пражываюць на Украіне і адначасова з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Так, Лілія Чарненка-Бандарэвіч – беларуска, але амаль усё сваё свядомае жыццё пражыла на Чарнігаўшчыне, і як выдатны празаік, чалавек, які піша і па-беларуску, і па-украінску, спрыяе развіццю культурнаму абмену паміж беларускім і ўкраінскім народам, была прынята ў Саюз пісьменнікаў нашай краіны і з таго часу цесна кантактуе з землякамі – Гомельскім аддзяленнем СПБ. У сваю чаргу пісьменніцкая арганізацыя Гомельшчыны спрыяе папулярызацыі яе творчасці на малой радзіме, друкуе новыя творы паэтэсы і празаіка ў альманаху, у веб-фармаце арганізоўвае прэзентацыі яе цікавых кніг.

Карацей кажучы, такія кантакты, творчыя стасункі – не адзінкавыя. Не выпадкова Саюз пісьменнікаў Украіны з нагоды 15-годдзя дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі  прыняў рашэнне аб аб’яўленні Падзякі абласному аддзяленню і пісьменнікам-палешукам за шматгадовую сумесную працу на карысць беларускай і ўкраінскай літаратур у межах сумесных міжнародных праектаў.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика