XIV абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з 1 лютага 2020 года па 30 мая 2020 года.

Улічваючы, што асобныя раёны вобласці не паспелі правесці раённыя туры конкурсу, аргкамітэт вырашыў падоўжыць тэрмін падачы заявак за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама на абласны тур да 15 красавіка 2020 года.  Аддзелы адукацыі да 15 красавіка 2020 года (кантроль па паштоваму штэмпелю) высылаюць па пошце саму заяўку і дыск з відэазапісам выступлення пераможцы раённага этапа на адрас: 246028, Гомель, вул. Савецкая, 126 офіс 400, Гомельскаму абласному аддзяленню ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Журы, якое  будзе працаваць у канцы красавіка, вызначыць лепшых чытальнікаў абласнога этапу, фіналісты будуць запрошаны разам са сваімі настаўнікамі на рэгіянальны літаратурны фестываль “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў г. Жыткавічы 22-23 мая 2020 года.

У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе, юныя чытальнікі і іх настаўнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў,  атрымаюць у падарунак  ад іх кнігі з аўтографамі, наведаюць мемарыяльны музей беларускага савецкага пісьменніка Міколы Гамолкі. Юныя чытальнікі будуць выступаць на галоўнай сцэне свята.

Аргкамітэт фестываля

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика