29 снежня ў 12.00  у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца 28-ы абласны творчы семінар.

Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  У.М. Гаўрыловіч.

Час працы семінара – 2,5 гадзіны.

Месца правядзення — аддзел замежнай літаратуры (другі паверх).

На семінар запрашаюцца: эксперты і ўсе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.

Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў, творчую моладзь.

Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

У праграме магчымы змяненні і замены.

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА. ГРАМАДСТВА, КУЛЬТУРА, ЧАС

12.00-12.30

1.  “Пяцігодка якасці – актуальная стратэгія развіцця  на дадзеным гістарычным этапе, адказ на выклікі часу, пытанне нацыянальнага суверэнітэту”.

2. “Прынятыя рашэнні на Усебеларускім народным сходзе 18-19 снежня 2025 года.

Дакладчык – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіч.

НАПІСАНАЕ ЗАСТАНЕЦЦА: З НОВЫХ КНІГ

12.30-14.30

  1. Вайны суровы твар. Роздум па кнізе Мікалая Дзямчыхіна “Мальчишки становятся в строй”

Дакладчык – Міхась Болсун, кіраўнік семінараў паэзіі і прозы, член  Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 2. Паэзія Лідзіі Долбікавай. Аналіз кнігі “Кроплі золата восень гуляе…”

Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінара паэзіі і прозы, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі

Кніга Алега Ананнева “Азарычы. Чорныя зоры”.

Дакладчык – Мікалай Дзямчыхін, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.   

“Светлы наш і высокі храм”. Водгук на кнігу, падрыхтаваную Святаславам Крупенькам.

Дакладчык – Мікола Ждановіч, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

“На спатканне з Ганнай Атрошчанка”. Водгук на кнігу.

Дакладчык – Мікалай Дзямчыхін, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

МАЛАДОЕ ПАКАЛЕННЕ

Творчасць Вольгі Якавенка

Дакладчык – Наталля Шастакова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Творчасць членаў мазырскага клуба “Пегас”

Дакладчыкі: Міхась Болсун, кіраўнік семінараў паэзіі і прозы,  член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Мікола Ждановіч, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

***Пасля выступленняў экспертаў — абмеркаванне, выступленні да 1-2 хвіліны.

РОЗНАЕ

  1. “Адкрыты” мікрафон: навагоднія і калядныя  віншаванні.
  2. Паведамленні, інфармацыі раённых літаб’яднанняў, членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет Абласнога літаратурнага аб’ядннання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Тэмы на 29 абласны семінар, які адбудзецца 22 студзеня 2026 года:

   “Я хочу подарить свои чувства и душу словам». Рэцэнзія на кнігу Вікторыі Смірновай «Ветер жизни»

Дакладчык – Наталля Шэметкова, намеснік кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

“Сцяжынкамі лёсу”. Водгук на кнігу Рыгора Бабчанка.

Дакладчык – Міхась Болсун, кіраўнік семінараў паэзіі і прозы,  член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика