18 кастрычніка 2024 года ў 12. 00 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца 16-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі.
Месца правядзення – чытальная зала абласной універсальнай бібліятэкі.
Ініцыятар і арганізатар семінару — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” У.М.Гаўрыловіч.
Семінар праводзіцца пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.
Час працы семінара – 2 гадзіны.
На семінар запрашаюцца ўсе жадаючыя, хто любіць літаратуру і хоча ведаць крытычныя ацэнкі, якія мастацкім творам даюць самі мастакі слова і рэцэнзенты.
Мы чакаем на семінары прафесійных літаратараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, членаў аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, аўтараў-пачаткоўцаў, работнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў.
На семінар запрашаюцца артысты народнага тэатра “Гракі” абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.
Перад правядзеннем семінара адбываецца абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.
ПАВЕСТКА ДНЯ:
- Віншаванне працоўнага калектыву Гомельскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна, артыстаў народнага аматарскага тэатра «Гракі» з нагоды Дня работнікаў культуры.
Уручэнне ўзнагарод актыву бібліятэкі. - Парламентарызм на карысць людзей.
Паведамленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Гаўрыловіча аб выніках працы другой сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання.
3. Літаратурныя аспекты бягучага моманту. Асобныя вынікі правядзення 19 Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя Дажынкі”.
Інфармацыя – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова”.
4. Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі.
Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.
5. Субъективное прочтение поэтических текстов музыкальных сборников члена МСПМ и ОЛО “Слово” Аллы Наумовой «Запела стихами земля» и «Ворота Рая». Околокритика
Дакладчык – Вольга Раўчанка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
6. Дзіцячая паэзія і проза (на прыкладзе новых кніг) вядомага гомельскага літаратара Яўгена Міхайлавіча Калашнікава.
Дакладчык – Ала Бялькова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
7.“Особенности авторских стилей в жанре рассказа Андрея Матвеенко и Максима Шестакова”.
Дакладчык – Алег Ананнеў, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
8. “Адкрываю патэнцыял казачніка. Пра новы твор для дзяцей Ліліі Іосіфаўны Вялічка”.
Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінара прозы.
9. “У паэзіі – мудрасць, музыка і каханне…”
Водгук на паэзію Мікалая Мікалаевіча Ждановіча ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Болсуна Міхаіла Міхайлавіча.
З ПОШТЫ АБЛАСНОГА СЕМІНАРА
9. Гумар без межаў. Міхась Сліва і яго “Подарки к празднику”. Рэцэнзія на кнігу.
Даслана: Мікола Леўчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўская вобласць.
РОЗНАЕ
10. Аб прэзентацыях выданняў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і аб фарміраванні выданняў аддзялення і АЛА “Слова” на 2025 год.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Савет семінараў паэзіі, прозы і драматургіі Абласнога літаратурнага аб’яднання «СЛОВА».