10  лістапада, 12.00 -14.00,  Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна, арт-кафэ, першы паверх

                                      Удзельнікі і рэгламент

Запрашаюцца: прафесійныя пісьменнікі – члены прафесійных творчых арганізацый – Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтары – члены Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў Гомеля і Гомельскай вобласці, чытачы.

Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе).

Жадаючыя выступіць з водгукам па канкрэтна адзначанай тэме абмеркавання (рэгламент – даклад – да 15 мінут, кароткі водгук – 1-2 мінуты) зараней запісваюцца ў намесніка кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Шэмятковай Наталлі Генадзьеўны да  17.30  9 кастрычніка 2023 года. Не падаўшым своечасова заяўку на выступленне і не зарэгістраваным для ўдзелу ў семінары слова не прадастаўляецца.

Праграма творчага семінара:

Задачы семінара і асобныя вынікі працы семінара (секцыі) ў 2023 годзе.

                                   Члены Савета секцыі

Даніна памяці. Прысвячэнні сышоўшаму сябру і калегу,
члену Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Леаніду Юр’евічу Северу.

ПАЭЗІЯ. “Дабро як паходня жыцця…”:  (“Выдавецкі Дом “Звязда”, 2023)
— зборнік  паэзіі “Жаўрукі над Палессем”— укладальнік В.Шніп. У выданні змешчаны творы слынных майстроў слова Сымона Блатуна, Анатоля Грачанікава і  Уладзіміра Верамейчыка, ураджэнцаў Гомельшчыны (з серыі кніг паэзіі найбольш адметных творцаў недалёкага мінулага і нашых сучаснікаў з усіх абласцей краіны).

Погляд на зборнік паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Пятровіча Саламахі.

ПАЭТЫЧНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ. Аналіз кнігі «Сквозь волны времени». (Мінск, «Ковчег», 2023). Падрыхтавала і выдала кнігу перакладаў Анатоля Грачанікава на рускую мову паэтэса, перакладчык Лідзія Пятроўна Возісава (творчы псеўданім — ЛидиАна).

Рэцэнзент – паэтэса, перакладчык, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алена Паўлаўна Мацвіенка (выступленне да 30 хвілін).

ПАЭЗІЯ.

Аналіз кнігі “Когда судьбу венчала осень” гамяльчаніна Уладзіміра Зязюліна (“Барк”, Гомель, 2023).

Рэцэнзент – паэтэса, перакладчык, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Віктараўна Кручэнка.

ПЕРШЫЯ КРОКІ Ў ПАЭЗІІ.

Аляксандра КРУПАДЗЁРАВА. Цыкл вершаў “Общий счет».

Водгук на творчыя спробы   намесніка кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніцы, бібліятэкара, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Генадзеўны Шэмятковай.

РОЗНАЕ.

Выданне кнігі рэцэнзій, водгукаў, якія прагучалі на семінарах паэзіі і прозы ў 2023 годзе.

Галасаванне секцыі па прыёму разгледжаных кандыдатур у Абласное літаратурнае аб’яднанне “Слова”. 

Абмеркаванне плана семінара паэзіі на снежань 2023 года.

 (Члены секцыі паэзіі, члены Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, АЛА “Слова”).

Час працы семінара – дзве гадзіны.

                                Агульная інфармацыя

        Нагадаем, што пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі 1 студзеня 2023 года створана новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно атрымала назву “Слова”.

      Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( у частцы творчага супрацоўніцтва).

         Калі вы – таленавіты, хочаце, каб на цябе звярнулі ўвагу, калі хочаце быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі саюзамі, любіце тэматычныя камерныя сустрэчы, хочаце расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то вам да нас!

          Кожны месяц у Гомелі  ці ў іншых кропках вобласці праходзіць альбо семінар паэзіі альбо семінар прозы. Нагадаем, што кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках, іх праца не аплочваецца.

         Кіраўнік абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.

       Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

        Кіраўнікі семінараў паэзіі:

— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.

        Кіраўнік семінара прозы:

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і савет секцыі паэзіі.

Яндекс.Метрика