26 снежня 2024 года ў 11.00
у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (аддзел літаратуры па мастацтву, другі паверх) адбудзецца 19-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі.
Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” У.М.Гаўрыловіч.
Час працы семінара – 1,5 гадзіны.
На семінар запрашаюцца: усе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.
Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў. Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.
Павестка дня:
ГРАМАДСТВА І ЧАС
- Беларусь – краіна міру і згоды.
Паведамленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Гаўрыловіча.
МЯСЦОВЫЯ ЛІТАБ’ЯДНАННІ
2. «Творчасць членаў мазырскага аматарскага аб’яднання “Пегас”.
Аналіз – ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік семінара паэзіі Міхась Болсун.
У СКАРБОНКУ ВЕДАЎ
3. “Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі”.
Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.
З НОВЫХ КНІГ
4. “Да 80-годдзя Перамогі. Кніга прозы Уладзіміра Гаўрыловіча “Не сварыся з нябёсамі”.
Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
КРАЯЗНАЎСТВА
5. “О Горватах и их имениях на Гомельщине». Материалы наровлянского краеведа Алексея Сазанчука.
Отклик Олега Ананьева, руководителя семинара прозы, члена Гомельского областного отделения ОО “Союз писателей Беларуси”.
6. “Альманах №8 аматарскага літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца». Творчасць і аўтарскія перспектывы”.Аналіз Алега Ананьева, кіраўніка семінара прозы, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
7. “Міхась Сліва і яго “Подарки к празднику”.
Рэцэнзія на кнігу Міколы Леўчанкі, членв Саюза пісьменнікаў Беларусі.
РОЗНАЕ
8. Абмеркаванне плана пастаянна дзеючага абласнога семінара на першае паўгоддзе 2025 года.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Савет Абласнога літаратурнага аб’ядннання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.