АБЛАСНЫ СЕМІНАР ПАЭЗІІ І ПАЭТЫЧНЫХ ПЕРАКЛАДАЎ

21 сакавiка, 12-00, Славянская бібліятэка-філіял Гомельскай абласной універсальнай біблітяэкі імя У.І. Леніна (вул. Ланге, 17)

Удзельнікі і рэгламент

Запрашаюцца: прафесійныя пісьменнікі – члены прафесійных творчых арганізацый – Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў Гомеля і Гомельскай вобласці.

Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе). Жадаючыя выступіць з водгукам па канкрэтна вызначанай тэме абмеркавання (праграма змешчана ніжэй; рэгламент – даклад – да 10 мінут, кароткі водгук, кароткае паведамленне да 2 мінут)  да 21 сакавіка да 11.50 запісваюцца ў намесніка кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Шэмятковай Наталлі Геннадзьеўны.

Не падаўшым своечасова заяўку на выступленне, а таксама  не зарэгістраваным для ўдзелу ў семінары слова не прадастаўляецца.

                                Агульная інфармацыя

        Нагадаем, што пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі створана новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно атрымала назву “Слова”. Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі (у частцы творчага супрацоўніцтва).

Калі вы – таленавіты, хочаце, каб на вас звярнулі ўвагу, калі хочаце быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі фарміраваннямі, любіце тэматычныя камерныя сустрэчы, хочаце расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то вам да нас!

Кожны месяц у Гомелі  ці ў іншых кропках вобласці праводзяцца пачаргова семінар паэзіі альбо семінар прозы. Першы семінар паэзіі адбыўся 28 студзеня у Славянскай бібліятэцы-філіяле Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. Першы семінар прозы і драматургіі адбыўся 27 лютага  ў абласной бібліятэцы (наступны ў канцы красавіка).

   Нагадаем, што кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках, іх праца не аплочваецца.

Кіраўніцтва Абласнога літа’яднання “Слова”

        Кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч. Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

Кіраўнікі семінараў паэзіі:

— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.

Кіраўнік семінара прозы:

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.

Праграма творчага семінара паэзіі і паэтычных перакладаў: Уступная частка.

 «Агульныя правілы вершаскладання. Парады пачынаючаму паэту”. Паведамленне.(дакладчык – паэтэса, празаік, перакладчык Наталля Шэмяткова)

Асноўная частка

“Радзіма ў кнізе вянка вянкоў вянкоў санетаў  “Дыядэмная споведзь” Соф’і Шах ( аналіз па публікацыях у СМІ – дакладчык Уладзімір Гаўрыловіч і іншыя аўтары).

“Агульны аналіз паэтычнай часткі альманаха “Пралеска” (2022)” – дакладчык Наталля Шэмяткова.

“ Жыве ў Добрушы “Натхненне” (пра дзейнасць народнага літаратурнага клуба “Натхненне”Добрушскага раёна – дакладчык Людміла Яськова, паэтэса, кіраўнік клуба, член СПБ.

Абмеркаванне-аналіз новых кніг членаў раённага літаратурнага аб’яднання “Крыніцы”:

Віктар Боеў. Зборнік вершаў “Источник воды живой» (дакладчык – ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун).

Прадстаўленне аўтараў і абмеркаванне іх твораў

Паэтычныя кнігі Ніны Дзедлавай (дакладчык –  член СПБ Тамара Кручэнка; агляд і абмеркаванне паэтычных кніг аўтара:

“На ладонях солнечных ветров (2020), “Квота на счастье” (2021).

                Падборка вершаў Анатоля Кавалёва (Барысаглебскага) ў альманаху “Пралеска” (дакладчыкі: член СПБ Ала Бялькова, член Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Іван Краўцоў).

  • ПАЭТЫЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП.
    ПЕРАКЛАДЫ


Да юбілею паэтэсы, перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны Рагавой

Паэтычныя знаходкі Галіны Рагавой. Іх адпаведнікі ў мастацкім перакладзе (вершаваны калейдаскоп члена СПБ Алена Мацвіенка, яе пераклады вершаў Г. Рагавой).

  • Літаратурныя падзеі: факты і каментарыі. Абмен думкамі.

Прэс-служба ГАА ГА СПБ

Яндекс.Метрика