5 сакавіка 2024 года  ў 12.00  ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца 12-ы абласны семінар прозы і драматургіі.

Месца правядзення – аддзел перыядычнага друку, другі паверх.

На семінар запрашаюцца прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, аўтары-пачаткоўцы, работнікі бібліятэк г. Гомеля, настаўнікі і  ўсе жадаючыя чытачы. Перад правядзеннем семінара адбываецца абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Павестка дня:

  1. Папярэднія вынікі электаральнай кампаніі 2024 года.
  2. Задачы абласнога семінара прозы і  драматургіі на 2024 год.
  3. Літаратурныя конкурсы як старт для творчага росту.
  4. Да 80-годдзя трагедыі ў Азарычах.

Дакладчык – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова”.

2.”Ці то дрэва, ці то куст”. Рэцэнзія на кнігу Таццяны Маісеевай (Барк, 2023, Гомель).

Дакладчык – Алег Ананнеў, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік семінара прозы.

3. «Автографы на снегу: пьесы-миниатюры для детей о жизни обитателей леса» Татьяны Моисеевой и Андрея Матвеенко («Барк», 2023, Гомель). Отклик на книгу.

Дакладчык – Тамара Кручэнка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

4. «Заимка». Кніга прозы Аляксандра Джада (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2023). Рэцэнзія.

Дакладчык – Таццяна Рудольфаўна Маісеева, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

5.“А душа заўжды маладая…”: кніга запісаў, нататкаў, перакладаў Міхася Слівы ( “Барк”, 2023, Гомель). Водгук на кнігу.

Дакладчык — Дакладчык – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

4. З ПОШТЫ АБЛАСНОГА СЕМІНАРА

Гумар без межаў. Міхась Сліва і яго “ПОДАРКИ К ПРАЗДНИКУ”. Новая рэцэнзія на кнігу.

Даслана: Мікола Леўчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўская вобласць.

5. ЗГАДВАЕМ КАЛЕГ, СЯБРОЎ.

Два гады без Васіля Ткачова. Паведамленне-успамін.

Дакладчык – Міхась Мітрафанавіч Кавалёў.

6. ЭКСПРЭС-ПРЭЗЕНТАЦЫІ НОВЫХ КНІГ, ЗБОРНІКАЎ:

“ВЕТРАЗЬ НАДЗЕІ”: зборнік крытычных артыкулаў (2024, КПУП “КАЛОР”)

“КАБАРДЗІНСКАЯ ЛЕГЕНДА”. Драматургічная аповесць У.М.Гаўрыловіча (2024, РАСТОЎ, РФ)

“ЧАМУ КРАКАДЗІЛЫ НЕ ЯДУЦЬ КУРЭЙ? Кніга прозы М.М.Кавалёва (“Барк”, 2024, Гомель).

Час працы семінара – 2 гадзіны.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Яндекс.Метрика