7 мая 2024 года  ў 12.00 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца 14-ы абласны семінар прозы і драматургіі.

Месца правядзення – сектар славянскай літаратуры. Час працы семінара – 2 гадзіны.

На семінар запрашаюцца прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў вобласці, аўтары-пачаткоўцы, работнікі бібліятэк г. Гомеля, настаўнікі і ўсе жадаючыя чытачы. Перад правядзеннем семінара адбываецца абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Павестка дня:

  • Літаратурныя аспекты бягучага моманту.

Дакладчык – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

  • Аналіз прозы ўдзельнікаў АЛА “Слова”( падрыхтаваныя для публікацыі ў абласным літаратурным альманаху Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” “Літаратурная Гомельшчына” ў 2024 годзе).

Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

  • “Чаму кракадзілы не ядуць курэй?” Аналіз кнігі прозы  М.М.Кавалёва” (“Барк”, 2024, Гомель).

Дакладчык – Ала Бялькова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

  •  “Я таксама сын чалавечы…” Рэцэнзія на кнігу Уладзіміра Гаўрыловіча (Растоў-на-Доне, 2023).

Дакладчык – Алег Ананнеў, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік творчых семінараў.

  • “Вся жизнь – подвиг”. Водгук на зборнік гамяльчаніна Ф. Казака.

Дакладчык – Тамара Кручэнка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік творчых семінараў.

  • “Заимка” ( “Чатыры чвэрці”, Мінск, 2023). Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Джада.

Дакладчык – Таццяна Маісеева, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Наступныя творы разглядаюцца пры наяўнасці часу альбо пераносяцца на наступны семінар!

  • “Шоколадная просьба, или Чудеса случаются» (КПУП «Калор», Мазыр, 2023). Погляд на кнігу Наталлі Шэметковай.

Дакладчык – Яніна Бераснёва, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

  • “Ничто не случайно”. Погляд на кнігу Галіны Радзіёнавай.

Паведамленне Наталлі Шастаковай, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

З ПОШТЫ АБЛАСНОГА СЕМІНАРА

      ГУМАР БЕЗ МЕЖАЎ. МІХАСЬ СЛІВА і яго “ПОДАРКИ К ПРАЗДНИКУ”. Рэцэнзія на кнігу.

Мікола Леўчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўская вобласць.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет семінара прозы і драматургіі.

Яндекс.Метрика