Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла кнігу гамяльчаніна, члена абласнога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Андрэя Матвеенкі. Яна называецца «Доверие» і адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.
У кніжачцы, якая выйшла тысячным накладам, змешчана толькі адно апавяданне пра коніка. Упэўнены: цікавая гісторыя абавязкова спадабаецца дзецям!
Шукайце кніжку ў бібліятэках і кнігарнях!
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ».