
22 красавіка ў 10.00-11.00 прыём работнікаў культуры Цэнтральнага раёна г. Гомеля, абласнога цэнтра і вобласці, выбаршчыкаў Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №33 у абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гаўрыловічам.
(па папярэднім запісе; кабінет кіраўніка абласной бібліятэкі).
22 красавіка, 11.00 –12.30 міжнародны тэлемост “Кола любові і радства” з беларусамі замежжа (мясцовымі нацыянальна-культурнымі аўтаноміямі “Беларусы Расіі), работнікамі культуры і асветы, літаратарамі Краснадарскага краю, Масквы, Камчаткі ў межах міжнароднага форуму імя Мікалая Зіноўева.
(аддзел краязнаўства абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна; удзельнікі ад Гомеля – па індывідуальным запрашэнні).
22 красавіка, 12.35, 31-ы абласны творчы семінар, прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
(Месца правядзення — чытальная зала, другі паверх).
Ініцыятар і арганізатар Дня пісьменніка і работніка культуры – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М. Гаўрыловіч.
На семінар запрашаюцца: эксперты і ўсе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.
Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў, творчую моладзь, выбаршчыкаў.
Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.
У праграме магчымы змяненні і замены.
- ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА. ГРАМАДСТВА, КУЛЬТУРА, ЧАС
“Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця”
Дакладчык – дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіч.
2. УШАНОЎВАЕМ!
Урачыстасць, прысвечаная 105-годдзю са дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.П. Мележа – уручэнне дыпломаў лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю-конкурса “Вайна. Лёс, Кніга. Ігар Бандарэнка і Іван Мележ”.
Уганароджванне праводзіць Уладзімір Гаўрыловіч.
3. ЗГАДВАЮЧЫ КЛАСІКАЎ І СУЧАСНІКАЎ
Жыве ў памяці той скрушны дзень… (Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС)
Да 90-годдзя з дня нараджэння Барыса Іванавіча Сачанкі.
Дакладчык — Тамара Кручэнка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Казачнік з Рэчыцы. Да 90-годдзя Анатоля Караленкі.
Дакладчык — Лілія Вялічка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
4. НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА: З НОВЫХ КНІГ
«Свечкі” жыватворнае святло…” Аналіз кнігі паэта Міколы Ждановіча “Свечка”
Дакладчык — Алена Мацвіенка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
“Светлы наш і высокі храм”. Водгук на кнігу, падрыхтаваную Святаславам Крупенькам.
Дакладчык – Мікола Ждановіч, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Аналіз кнігі празаіка і публіцыста Уладзіміра Гаўрыловіча “Жыццёвымі сцежкамі”.
Дакладчык – Міхась Кавалёў, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
5. МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ
Разгляд твораў Дзеніскавец Таццяны Мікалаеўны пад агульнай назвай “Зімовыя забавы”, прадстаўленых ў 2025 годзе на саісканне абласной літпрэміі Кірылы Тураўскага (прадстаўленне агульных звестак пра аўтара і творчасці членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Вольгай Раўчанка). Агульнае абмеркаванне.
6. РОЗНАЕ.
Фарміраванне абласнога літаратурнага альманаха “Літаратурная Гомельшчына): вынікі працы над рукапісамі, знаёмства з вёрсткай.
Інфармацыя галоўнага рэдактара У.М.Гаўрыловіча.
Удзел творчай моладзі і настаўнікаў у ХІ Міжнародным маладзёжным конкурсе паэзіі і паэтычных перакладаў імя Л.Ю.Севера.
Агульнае абмеркаванне.
Аб правядзенні Паэтычнага марафону, прысвечанага Году беларускай жанчыны (у межах фестываля “ЧЫТАЙГОМЕЛЬ”.
Агульнае абмеркаванне.
Паведамленні, інфармацыі раённых літаб’яднанняў, членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”.
***Пасля выступленняў экспертаў — абмеркаванне, выступленні да 1-2 хвіліны.
Арганізацыйны камітэт.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
