У філіяле № 16 гарадской бібліятэчнай сістэмы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў межах Года літаратуры для дзяцей і юнацтва на Гомельшчыне адбылася творчая сустрэча вучняў пачатковых школ горада Гомеля з вядомым гомельскім літаратарам, ганаровым членам ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Яўгенам Калашнікавым.

Пісьменнік, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” расказаў рабятам пра сваю творчасць, напісаныя і выдадзеныя кнігі, якія адрасаваны як выхаванцам дашкольных устаноў, так і пачатковай школы, заклікаў сваіх слухачоў любіць кнігу, а праз яе асвойваць таямніцы мовы. У сваю чаргу, аўтара парадавалі і самі юныя чытачы: яны дэкламавалі яго творы. А лепшым чытальнікам пісьменнік падарыў экзэмпляры сваіх цікавых кніг.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика