Напярэдадні свята – Дня жанчын празаік і публіцыст Міхась Сліва своеасабліва павіншаваў сваіх чытачоў – прэзентацыямі адразу дзвюх сваіх новых кніжак, якія толькі што выйшлі ў розных выдавецтвах краіны.

Творчую сустрэчу пісьменнік наладзіў  ў Рагачоўскай гарадской бібліятэцы № 1, прадставіў чытачам сваю кнігу прозы “Сюжэт для рамана” і кнігу складзеных ім вытрымак з твораў святых айцоў “Вялікі дар”.

У час прэзентацыі як член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” літаратар павіншаваў усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з вясеннім святам, прачытаў ім свае новыя творы, а таксама адказваў на шматлікія пытанні чытачоў. У сваю чаргу супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і паказалі інтэрмедыі па гумарыстычных творах свайго земляка.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика