Па ініцыятыве Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” у горадзе над Сожам, на доме па вуліцы Яфрэмава, 1, дзе жыў лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, драматург, празаік і публіцыст Васіль Юр’евіч Ткачоў, 1 студзеня, у дзень 75-годдзя са дня нараджэння пісьменніка, усталявана інфармацыйная дошка ў яго гонар.

– Ініцыятыва абласной пісьменніцкай арганізацыі аб ушанаванні памяці творцы была падтрымана гарадскімі ўладамі,  – адзначыў старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч. – Выраб інфармацыйнай дошкі ажыццёўлены дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва і працаўнікоў ААТ “Гомельскі завод ліцця і нармаляў” холдынгу “Гомсельмаш”, а ўстанавіць яе пісьменніцкай арганізацыі дапамаглі спецыялісты ЖЭУ-6  КЖРЭУП “Сельмашаўскае”. 

Савет абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказвае шчырую падзяку ўсім, хто спрычыніўся да рэалізацыі задуманага з мэтай захавання памяці пра сапраўдны талент нашай зямлі.

Мікалай ІГНАТОВІЧ

На здымку: інфармацыйная дошка на доме па вул. Яфрэмава, 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика