Дзень пісьменства – асаблівае месца дыялогу чытачоў і пісьменнікаў. У Бялынічах, што на Магілёўшчыне – гэта радзіма выдатнага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі – хораша гучала і мастакоўскае слова літаратараў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

All-focus

Прадстаўнікі афіцыйнай пісьменніцкай дэлегацыі пасля знаёмствам з святочным горадам, удзелу ў адкрыцці музея і памятных знакаў, прапанавалі бялыніцкаму чытачу літаратурна-музычную праграму “Журавы на Палессе ляцяць”.

Патрыятычная кампазіцыя складалася з лірычных радкоў і песень на словы гомельскіх літаратараў – лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2013-2019 гадоў.

Шматлікія госці пляцоўкі “Слова пісьменніка” даведаліся і аб тым, чым жыве пісьменніцкая супольнасць Гомельшчыны, пра кнігі і літаратурныя выданні 2020 года (іх выйшла амаль чатыры дзясяткі).

Цёпла чытачы віталі жывое слова  пісьменнікаў Уладзіміра Гаўрыловіча, Алены Матвіенкі, Тамары Кручэнкі, Вольгі Раўчанкі, Ліліі Вялічка, Святаслава Крупенькі, аўтара-выканаўцы і кампазітара Віктара Задарожнага.  Адбыліся таксама міні-прэзентацыі і аўтограф-сесіі творцаў з Палескага краю. З іх вуснаў таксама гучала шмат слоў удзячнасці  – гораду, які быў гасцінным, уважлівым.

Ды і арганізатары рэспубліканскага свята былі ведьмі ўдзячны пісьменнікам, якія падзяліліся з сучаснікамі сваімі думкамі. А вярталіся дадому пісьменнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з узнагародай —  кіраўніцтву аддзялення быў ўручаны падзячны ліст абласнога ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика