Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, які ў 2020 годзе з’яўляецца аргкамітэтам абласнога творчага конкурсу юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”,  з прыцягненнем да працы ў якасці эксперта конкурсу, члена Беларускага Саюза мастакоў А.А.Ананнева, адзначае:

  •   абласны творчы конкурс юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры інфармацыйнай падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Жыткавіцкага райвыканкама, Тураўскага гарвыканкама. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці;
  •   творчае спаборніцтва ўпершыню арганізавана на тэрыторыі Гомельшчыны з 1 лютага па 10 мая 2020 года. У конкурсе прынялі ўдзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій  Гомельскай вобласці з 8 да 17 гадоў;
  • для ўдзелу ў конкурсе вучні рыхтавалі свае малюнкі па матывах мастацкіх твораў сучасных паэтаў і празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама па матывах мастацкіх твораў выхадцаў з Гомельшчыны — народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа, А.Макаёнка, І. Шамякіна, І.Навуменкі, вядомых літаратараў М.Гамолкі, А.Грачанікава, І.Сяркова, Б. Сачанкі;
  • на конкурс даслана 276 малюнкаў.
  • найбольш актыўна прынялі ўдзел у конкурсе вучні з Мазырскага, Лельчыцкага, Хойніцкага, Ельскага раёнаў, а таксама асобных школ г. Гомеля.

     Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, улічыўшы заключэнне эксперта – члена Саюза мастакоў Беларусі А.В. Ананнева, вызначыў лепшых юных мастакоў агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельшчыны, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка (з уручэннем Граматы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”):

    1 месца:  Тарабанька Кацярына, вучаніца ДУА “СШ №9 г. Мазыра” (А.Каляда. “Была весна. И крестики сирени…”);

All-focus

                     Палуянава Ангеліна, вучаніца ДУА “Дзяржынская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна” (Р.Бабчанок. “Бусел”);

All-focus

     2 месца: Высоцкая Валерыя, вучаніца ДУА “СШ №9 г. Мазыра” (А.Грачанікаў. “Валерка і лятаючая талерка”);

All-focus

                     Калеснік Дар’я, вучаніца ДУА “СШ №9 г. Мазыра” (І.Шамякін. “Непрыгожая”);

All-focus

                     Балбуцкая Крысціна, вучаніца ДУА “Дзяржынская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна” (Р.Бабчанок. “Дзед Кастусь”);

All-focus

                     Міцкевіч Маргарыта, вучаніца ДУА “СШ №9 г. Мазыра” (А.Грачанікаў. “Планета дзяцей”);

All-focus

                     Мылко Таццяна, вучаніца ДУА “Дзяржынская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна” (Р.Бабчанок. “Сапраўдны мужык”);

All-focus

                     Шырына Кацярына,  вучаніца ДУА “Дзяржынская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна” (Р.Бабчанок. “Не пакідайце, людзі, вёскі”);

All-focus

    3 месца:  Кабылінская Ганна, ДУА “Гімназія імя Я.Купалы”, г. Мазыр (Г.Атрошчанка. “Калі не будзе свет мне мілы…”

                     Малюнкі выхаванцаў ДУА “Ельская дапаможная школа-інтэрнат”: 1) Р.Бабчанок. “Гаспадар”; 2) Р.Бабчанок “Пахаванка”;

                      Петух Іван, вучань ДУА “СШ № 10 г. Светлагорска” (А.Грачанікаў, “Верасень”);

                      Локтыш Віялета, вучаніца ДУА “Дзяржынская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна” (Р.Бабчанок. “Не пакідайце, людзі, вёскі”);

                      Пратасенка Ульяна, вучаніца ДУА “Дзяржынская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна” (Р.Бабчанок. “Разам назаўжды”);

                      Шэйнюк Дзмітрый, вучань Ельскай раённай гімназіі (А.Грачанікаў. “Беларускія краявіды”);

                      Еўлаш Вікторыя, вучаніца ДУА “СШ №9 г. Мазыра” (А. Каляда. “Лебеди»);

                      Савенка Дар’я, вучаніца ДУА “СШ №9 г. Мазыра” (Г.Атрошчанка. “Увосень”);

                      Алісейка Дар’я, вучаніца ДУА “Зашырская СШ Ельскага раёна” (Р.Бабчанок. “Апошняя мяжа”);

                      Спецыяльным дыпломам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” узнагародзіць:

  1. ДУА “Ельская дапаможная школа-інтэрнат” (дырэктар Ліпскі Я.Дз.) за папулярызацыю твораў сучасных пісьменнікаў-землякоў сярод вучняў навучальнай ўстановы і актыўны ўдзел вучняў у абласным конкурсе.
  2. Тарабанька Таццяну Васільеўну, настаўніцу ДУА “СШ №9”, г. Мазыр.

                      Адзначыць высокі  мастацкі ўзровень накіраваных на абласны конкурс малюнкаў і аб’явіць ПАДЗЯКУ Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” наступным  удзельнікам конкурсу:

  1. Уласенка Кацярыны, вучаніцы ДУА “Ельская раённая гімназія”;
  2. Петралай Ганны,  вучаніцыДУА “Ельская раённая гімназія”;
  3. Долгай Ганны, вучаніцы ДУА “Гімназія імя Я.Купалы”, г. Мазыр;
  4. Калесніка Дзмітрыя, вучня ДУА “Лельчыцкая СШ №1”;
  5. Ліпскага Івана, вучня ДУА “Букчанскі дзіцячы сад- сярэдняя школа”Лельчыцкага раёна;
  6. Цімохавай Таццяны, вучаніцы Буйнавіцкая СШ” Лельчыцкага раёна;
  7. Званковіч Паліны, вучаніцы ДУА “СШ№10 г. Светлагорска”;
  8. Зур Дар’і, вучаніцы ДУА “Гомельскі гарадскі ліцэй №1”;
  9. Аўтарам калектыўнага малюнка на верш Р.Бабчанка “Лес мой – лёс мой” ДУА “Ельская дапаможная школа-інтэрнат”;
  10.  Чычыкайла Святлане, вучаніцы ДУА “Камаровіцкая СШ” Петрыкаўскага раёна”;
  11. Лукашэвіч Ганне, вучаніцы ДУА “Лельчыцкая СШ №1”;
  12. Раманаву Максіму, вучню ДУА “Глушкавіцкая СШ” Лельчыцкага раёна;
  13. Гапеевай Дар’і, вучаніцы ДУА “СШ №4 імя В.Маркелава г. Гомеля”;
  14. Шчукінай Ксеніі, вучаніцы ДУА “СШ№12 г. Жлобіна”;
  15. Семяненка Анастасіі, вучаніцы ДУА “Ельская раённая гімназія”;
  16.  Майсюк Дар’і, вучаніцы ДУА “Камаровіцкая СШ” Петрыкаўскага раёна;
  17. Цішковай Дар’і, вучаніцы ДУА “СШ №4 імя В.Маркелава г. Гомеля”;
  18. Якаўлевай Аляксандры, вучаніцы ДУА “Ельская раённая гімназія”;
  19. Дземідзенка Марыне, вучаніцы ДУА “СШ№10 г. Светлагорска”;
  20. Руднік Міланіі, вучаніцы ДУА “Гімназія імя Я.Купалы”, г. Мазыр;
  21. Бандарэнка Аліне, вучаніцы ДУА “СШ №9 г. Мазыра”;
  22. Буракевіч Марыне, вучаніцы ДУА “СШ №9 г. Мазыра”;
  23. Багінскай Юліі, вучаніцы ДУА “СШ №9 г. Мазыра”;
  24. Савенка Дар’і, вучаніцы ДУА “СШ №9 г. Мазыра”;

2. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу і адзначаных іншымі ўзнагародамі Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  ажыццявіць пры правядзенні ІІ адкрытага фестываля-свята літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На Зямлі Кірылы Тураўскага” восенню 2020 года.

На здымках: малюнкі, якія занялі 1 і 2 месцы.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика