За стварэнне высокамастацкіх твораў патрыятычнага гучання, актыўны ўдзел у міжнародных праектах Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, папулярызацыю творчай спадчыны беларускага і агульнаславянскага святара і паэта Кірылы Тураўскага, класікаў і сучасных беларускіх аўтараў за межамі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны памятным медалём “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”:
1. СЕВЕР Леанід Юр’евіч, паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы (Няклінаўскі раён Растоўскай вобласці, Расійская Федэрацыя);
2. МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы (г. Глухаў, Сумская вобласць, Украіна);
3. ЧАРНЕНКА-БАНДАРЭВІЧ Лілія Васільеўна, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (г. Прылукі, Чарнігаўская вобласць, Украіна).
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”