Паважаная Вера Фёдараўна!

Ад мяне асабіста, Саюза пісьменнікаў Беларусі і Савета абласнога аддзялення СПБ прыміце самыя цёплыя віншаванні з 70-годдзем.

Вашы калегі і чытачы, асабліва юныя, з задавальненнем  на працягу многіх год знаёмяцца з новымі паэтычнымі навінкамі, якія з’яўляюцца як у перыядычным друку, так і ў новых кнігах-асобніках.

Вы жаданы госць на розных літаратурных святах і творчых сустрэчах. І гэта не выпадкова, бо Вашы паэтычныя і празаічныя творы напісаны душой.

А асабліва, перакананы, Вас любяць землякі, на Жыткаўшчыне, у старажытным Тураве, дзе ўсё Вам роднае і блізкае – гэта малая Радзіма. Не выпадкова землякі ў мінулым годзе прысвоілі Вам званне лаўрэата літаратурнай прэміі “Палескія росы”.
Добрага Вам здароўя! Новых кніг! Творчага натхнення! Няхай здзяйсняецца ўсё, што Вы задумалі! Няхай побач з Вамі заўды будуць толькі добрыя людзі.
Удзячны Вам асабіста за падтрымку творчых ініцыятыў аддзялення СПБ.

З вялікай павагай,
Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

Яндекс.Метрика