Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» аб’яўляе лаўрэатаў II Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова

1 студзеня 2023 года споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга, празаіка і публіцыста Васіля Юр’евіча Ткачова. Да гэтай падзеі Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” арганізавала   II Адкрыты літаратурны конкурс гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова.

Арганізацыйны камітэт паведамляе, што ў конкурсе ў дзвюх намінацыях (“Проза” (гумарыстычнае апавяданне) і  “Паэзія” (байка, гумарыстычны верш) прынялі ўдзел аўтары з Беларусі і Расіі.

У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні конкурса, аўтарытэтнае журы (старшыня журы —  уладальнік Гран-пры I Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова, беларускі празаік, публіцыст, аўтара шэрагу гумарыстычных твораў Міхась Сліва) вызначыла лаўрэатаў у кожнай групе ўдзельнікаў.

Намінацыя “Паэзія”

Першае месца

Віктар Сабалеўскі, г. Узда, Мінская вобласць.

Уладальнік 1 месца аб’яўляецца пераможцам, узнагароджваецца спецыяльным дыпломам абласнога аддзялення ГА “СПБ” і мае права на бясплатную публікацыю ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.

Намінацыя “Проза”

Першае месца

Елісеенка Кацярына, г. Магілёў

Богдан Галіна, г. Гродна

Лаўрэаты ўзнагароджваецца спецыяльным дыпломам абласнога аддзялення ГА “СПБ” і маюць права на бясплатную публікацыю ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.

Выказваем падзяку  ўсім ўдзельнікам конкурсу, хто дасылаў свае працы на конкурс. Заахвочвальныя дыпломы лепшым фіналістам высланы на іх электронныя пошты.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика