Болсун Міхаіл Міхайлавіч
Болсун Михаил Михайлович
Болсун Михаил Михайлович

Міхаіл Міхайлавіч Болсун нарадзіўся 23 лютага 1942 года ў в. Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Палескую сярэднюю школу, факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта і аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ.
Працаваў рабочым у саўгасе на Украіне, загадчыкам сельскай бібліятэкі, настаўнікам у вёсцы Палессе. Служыў у Савецкай Арміі.
З 1965 года – на журналісцкай працы. Займаў розныя пасады ў рэдакцыі чачэрскай раённай газеты «Трыбуна камунізму», сем гадоў быў галоўным рэдактарам буда-кашалёўскай газеты «Авангард», сямнаццаць – старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006) і Беларускага саюза журналістаў.
Паэт. Піша на беларускай мове. Вершы пачаў пісаць яшчэ школьнікам. Друкаваўся ў калектыўных зборніках Расіі, Украіны, Беларусі, шматлікіх газетах і часопісах. Выдаў кнігі паэзіі «Яблыня ў фаце» (2004), «Там, дзе задумлівы Сож» (2006) і «Спатканне з поўняй» (2009), «Пад сузор’ем дабрыні»(2012), публіцыстыкі — «Чачэрскі след у навуцы» (2014). З’яўляецца ўкладальнікам і адным з аўтараў паэтычнага зборніка літаратараў Чачэрскага раёна «Далоні цёплыя зямлі» (2009). Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Баяна (2013), абласной прэміі імя Анатоля Грачанікава (2013). Узнагароджаны ганаровым знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру» (2014).
Жыве ў Гомелі.

[

Яндекс.Метрика